wd wp Пошук:

Яўген Міхайлавіч Ладноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ладноў.

Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч. Кастрычнік 1919 г. (БДАМЛіМ).

Яўген Міхайлавіч Ладноў (7 ліпеня 1880, Дзвінск — пасля 1932) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебскай губерні. У 1905 член ваеннай арганізацыі эсэраў у Адэсе, удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 у Расіі. У гады першай сусветнай вайны на фронце. Удзельнічаў у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве, якая адбылася 1215 жніўня 1917. Прысутнічаў на Першым Усебеларускім кангрэсе, быў абраны ў склад яго выканкама. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыі за антысавецкую дзейнасць звольнены з вайсковай службы. У 1918 ваенны міністр ва ўрадзе БНР, са снежня 1919 міністр замежных спраў. У лютым 1919 прызначаны ўрадам БНР членам, пазней старшынёй беларускай дэлегацыі на Парыжскую мірную канферэнцыю.

У 1921 Я. Ладноў увайшоў у склад Беларускага камітэта ў Варшаве (віцэ-старшыня). Выкарыстаўшы ад’езд старшыні камітэта Л. Дубейкаўскага на жыхарства ў Вільню і палітычны разрыў апошняга з А. Луцкевічам, Я. Ладноў фактычна прысвоіў кіраўніцтва ў камітэце і пры падтрымцы часткі членаў разгарнуў дзейнасць арганізацыі ў паланафільным кірунку. Публічна выступаў «за саюз усіх славян праз Варшаву, Прагу, Бялград і Сафію». У 1923-24 Я. Ладноў склаў некалькі адозваў, у якіх абвінаваціў членаў Беларускага пасольскага клуба і большасць віленскіх беларускіх арганізацый у сувязях з сусветным масонствам і бальшавіцкай Масквой. 10 мая 1923 Беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што Ладноў з’яўляецца правакатарам і рэкамендавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазбягаць блізкага знаёмства з ім».

Пазней жыў у Берліне. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў аб масонстве, звязваў яго дзейнасць з сусветным сіянізмам. Частка матэрыялаў адлюстроўвала палітычную дзейнасць расійскага масонства ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны і эміграцыі. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе. Верагодна, частка сабраных матэрыялаў увайшла ў яго кнігу «Агнём і мячом, голадам і хваробамі» (Варшава, 1922). Некаторыя матэрыялы Я. Ладнова (дзённік, запісныя кніжкі, артыкулы, перапіска) захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Міністры па ваенных справах БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры замежных спраў БНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны