wd wp Пошук:

Марк Ротка

Марк Ротка (англ.: Mark Rothko, пры нарадж. Маркус Якаўлевіч Ратковіч; 25 верасня 1903, Дзвінск — 25 лютага 1970) — амерыканскі мастак.

Біяграфічныя звесткі

Выхоўваўся ў вялікай яўрэйскай сям’і фармацэўта, дзе размаўлялі на ідышы і рускай мове. У пяцігадовым узросце Маркус паступіў у Яўрэйскую рэлігійную школу — хедэр. Напярэдадні І сусветнай вайны сям’я выехала ў ЗША. Праз некалькі месяцаў бацька памёр, і сям’я засталася без сродкаў, дзецям давялося працаваць. Маркус дапамагаў дзядзьку, прадаючы газеты і часопісы супрацоўнікам склада адзення, і паралельна навучаўся ў агульнаадукацыйнай школе. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у жыцці мясцовага яўрэйскага згуртавання. Пасля школы паступіў у Ельскі ўніверсітэт, дзе першы год вучыўся дзякуючы атрыманаму за выдатны школьны атэстат гранту, а пазней, калі датацыя скончылася, працаваў чорнарабочым, каб аплаціць навучанне. Але хутка ён кінуў універсітэт, і вярнуўся туды толькі праз 46 гадоў — каб атрымаць ганаровую ступень доктара прыгожых мастацтваў.

У 1929 стаў выкладаць выяўленчае мастацтва ў Цэнтральнай акадэміі, дзе працаваў да 1952. Сябраваў з прадстаўнікамі позняга абстрактнага экспрэсіянізму (Джэксан Полак, Уільям дэ Кунінг, Аршыле Горкі).

У 1938 атрымаў амерыканскае грамадзянства і змяніў сваё імя на творчы псеўданім Марк Ротка.

Дэпрэсіўны стан на глебе алкаголю првывёў да таго, што пад канец 1969 мастак пакінуў дом і адасобіўся ў сваёй майстэрні ў Нью-Ёрку, дзе скончыў жыццё самагубствам.

Творчасць

Сучасны графічны партрэт Марка Ротка

На сваёй персанальнай выстаўцы ў 1938 у портлендскім Музеі мастацтваў М. Ратковіч паказаў гарадскія ландшафты, партрэты і цыкл ню. Праз два гады ён з сябрамі арганізаваў «Групу дзесяці», канцэпцыя якой гучала наступным чынам: «Пратэставаць супраць распаўсюджанага меркавання пра роўнасць амерыканскага жывапісу і літаральнага жывапісу».

Арганічныя, напаўабстрактныя формы, народжаныя фантазіямі і снамі мастака, атрымалі назву біяморфных.

Інавацыі так яго захапілі, што ў 1936 ён нават распачаў працу над кнігай аб падобных прынцыпах дзіцячага малюнка і твораў сучасных яму мастакоў, дзе параўноўваў уплыў прымітыўных культур на мадэрністаў з мімікрычнымі перадумовамі дзіцячай творчасці. Лічыў, што наватармадэрніст як дзіця і чалавек прымітыўнай культуры, якая паўплывала на яго, павінен у ідэальнай і аптымальнай рабоце адлюстроўваць унутраныя адчуванні без умяшальніцтва розуму і інтэлектуальнага вопыту.

Канкрэтных назваў твораў у Ротка, як правіла, няма. Ёсць толькі нумары: гэта значыць, у кожнага гледача ўзнікаюць уласныя асацыяцыі, не звязаныя з назвамі карцін. З пачатку 1950-х г. структура карцін Ротка, у якіх прадмет і форма губляюць усякую сэнсавую нагрузку, мала змянілася. Праўда, замест нумароў з’явіліся назвы, такія, як, напрыклад, «Чорнае, фіялетавае і жоўтае на аранжавым», «Зямлістачырвонае і зялёнае» і г.д. Але творца па-ранейшаму з рэальнасцю «ажыўляў» прастору непасрэдна праз колер.

Да пачатку 1950-х гг. ён значна спрасціў структуру сваіх карцін, ствараючы цыкл так званых мультыформ — палотнаў, якія складаліся з некалькіх колеравых плоскасцей. Сам мастак фармуляваў сваю задачу як «простае выказванне складанай думкі». М. Ротка прымяняў прыглушальны колер на выстаўках: колеравыя блокі ў выніку здаваліся «адвіслымі» ў бязмежнай прасторы, візуальнае ўражанне ўзмацнялася адсутнасцю рам у карцін. Колеравае поле расцякалася да самой мяжы палатна такім чынам, што палатно здавалася раствораным у плоскасці сцяны. Мастак раіў разглядаць яго карціны з вельмі блізкай адлегласці, каб колеравыя палі маглі «паглынуць» гледача.

Пад канец 1970-х гадоў Ротка прыйшоў да таго афармлення карцін, якое зрабіла яго славутым: цягам доўгага часу ён рэдукаваў свае ранішнія формы да гарызантальных прамавугольнікаў, што былі размаляваны ў яркія насычаныя фарбы і абрысаваны мяккімі расплывістымі межамі. Напрыклад, палатно «№ 12», на якім жоўта-апельсінавы каларыт нястрымана, моцна прыцягвае фантастычнай яркасцю і вастрынёй.

Апошнімі значнымі творамі Марка Ротка з’явіліся 14 карцін, створаных для капэлы царквы ў Х’юстане.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mark Rothko
  3. 1 2 3 4 Union List of Artist Names
  4. 1 2 The Fine Art Archive
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. Mark Rothko 1903–1970Галерэя Тэйт.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Памерлі ў Манхэтэне
Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Асобы
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 25 верасня
Мастакі-самазабойцы
Артыстычныя псеўданімы
Мастакі ЗША
Выпускнікі Лігі студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка
Памерлі ад перадазіроўкі лекаў
Мастакі-абстракцыяністы
Памерлі ў 1970 годзе
Зарэзаліся
Яўрэйскія мастакі
Памерлі 25 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных