wd wp Пошук:

Гірчоўнік татарскі

Гірчо́ўнік татарскі, гірчоўнік похвенны[3][4] (Conioselinum tataricum) шматгадовая травяністая расліна з роду Гірчоўнік (Conioselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

Расліна мае прамастаячае сцябло вышынёй 50—150[4] см, цыліндрычнай формы, каленчата сагнутае ў вузлах, з чаргавана размешчаным складаным трохкутным перыстым лісцем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Суквецце сабрана ў пэндзлік. Кветкі памерам да 1 см ад белага да чырвонага колеру[5]. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне ў жніўні[6]. Плод — голы бліскучы віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавіны з 5-ю крылаткамі[4].

Жыццёвае асяроддзе

Гірчоўнік татарскі расце ў вільготных месцах на берагах яроў, рэк і ручаёў, сярод кустоў ці на лясных палянах, на лугах[5][6].

Арэал

Еўрасібірскі тайговы від, распаўсюджаны ў Сярэдняй (ўсход) і Усходняй (поўнач) Еўропе і Сібіры. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных ізаляваных месцах паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Вядомы ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Валожынскім, Лёзненскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. Маюцца старыя гербарныя зборы з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[6].

Ахова

Расліна ахоўваецца ў наступных краінах і рэгіёнах[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Conioselinum vaginatum
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. 1 2 3 Conioselinum tataricum Hoffm. Архівавана 13 жніўня 2010.
  6. 1 2 3 Гірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 22 красавіка 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)