wd wp Пошук:

Гюмры

Гюмры (арм.: Գյումրի, да 1840 г. — Кумайры, у 1840—1924 — Александропаль, у 1924—1991 — Ленінакан) — другі па велічыні горад у Арменіі, размешчаны за 126 км ад Ерэвана, на Шыракскім плато, на ўсход ад ракі Ахуран. Цэнтр марза Шырак.

Геаграфія

Сучасны Гюмры, які захаваў у сабе рысы старажытнага горада, размешчаны на вышыні 1550 метраў над узроўнем мора, у паўночна-заходняй частцы Арменіі. Знаходзіцца ў 8—9 бальнай сейсмічнай зоне. Гюмры перасякаецца цяснінамі Чэркез, Джаджур і інш.

Рэльеф раўнінны, пакрыты азёрамі, рэкамі і лававымі масівамі магутнасцю ў 350 метраў. Расліннасць стэпавая. У рачных далінах растуць акацыя, клён, ясень і інш

Клімат засушлівы. Зімой бываюць моцныя маразы да -41 градуса па Цэльсіі. Летам параўнальна горача: да 36. На працягу года выпадае трохі ападкаў (у сярэднім 500 мм). Паветра адрозніваецца гаючымі ўласцівасцямі. На працягу года Гюмры атрымлівае каля 2500 гадзін сонечнага святла і цяпла.

Наваколлі Гюмры багатыя будаўнічымі матэрыяламі — туфам, базальтам, дыятамітамі, глінай, а таксама ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі.

Па прамой лініі ад Гюмры да Чорнага мора — 196 км, да Каспійскага — 384 км.

Гарады-пабрацімы

Выбітныя асобы

Славутасці

Зноскі

  1. 34,4% населения Армении живет в Ереване
  2. Армянскі Гюмры і Дамадзедава падпісалі мемарандум пра супрацоўніцтва (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Шырак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады Арменіі
Катэгорыя·Гюмры