wd wp Пошук:

Акацыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акацыя. Акацыя (Acacia) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб.

Арэал

Адрозніваецца 750—800 відаў, пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нацыянальная эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны.

Выкарыстанне

3 шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік. Акацыя серабрыстая вырошчваецца як дэкаратыўная расліна (г. зв. мімоза).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бабовыя