wd wp Пошук:

Валянцін Піліпавіч Ждановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч. Валянцін Піліпавіч Ждановіч (10 чэрвеня 1907, г. Кумайры, Армянская ССР — 17 снежня 1975, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1934 годзе Інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва ў Ленінградзе. З 1934 па 1940 г. працаваў у Горлаўцы Данецкай вобласці, Куйбышаве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Да 1946 года працаваў у будаўнічых і праектных арганізацыях гарадоў Пугачова, Днепрапятроўска, Запарожжа.

3 1946 года ў Гомелі: старшы прараб, начальнік участка будаўнічага ўпраўлення № 19 міністэрства шляхоў зносін, з 1949 года галоўны інжынер Гомельскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», з 1957 па 1975 г. дацэнт кафедры прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года.

Творчасць

Запраектаваў будынкі гасцініцы ў Горлаўцы і лабараторыі гідравузла ў Куйбышаве.

Асноўныя работы на Беларусі: рэканструкцыя і надбудова чыгуначнага вакзала (1941, у сааўт.), праект прыбудовы да гасцініцы «Сож» (1948), 21-кватэрны жылы дом Беларускага рачнога параходства (1949), 4-павярховы жылы дом па вуліцы Савецкай і 36-кватэрны па Леніна (1951), 70-кватэрны па вул. Леніна і Савецкай (1952) - усе ў Гомелі), кінатэатр у Рагачове (1951), комплекс дзіцячай бальніцы ў Маладзечне (1952).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Памерлі ў Гомелі
Архітэктары Куйбышава (Новасібірская вобласць)
Нарадзіліся ў Гюмры
Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Архітэктары XX стагоддзя
Памерлі ў 1975 годзе
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Архітэктары паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1907 годзе
Нарадзіліся 10 чэрвеня
Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Архітэктары Горлаўкі
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Архітэктары Гомеля
Архітэктары Беларусі
Члены Саюза архітэктараў СССР
Выкладчыкі БелДУТ
Асобы
Памерлі 17 снежня
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў