wd wp Пошук:

Густаў II Адольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Густаў.

Густаў II Адольф (шведск.: Gustav II Adolf, лац.: Gustavus Adolphus, 9 снежня 1594, Стакгольм, Швецыя — 6 лістапада 1632, Лютцэн, каля Лейпцыга) — кароль Швецыі (16111632), сын Карла IX і Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. Насіў мянушкі «Снежны кароль» і «Леў Поўначы»[7].

Яго дваццацігадовае валадаранне з’яўляецца адной з найбольш бліскучых старонак у гісторыі Швецыі; немалаважным было яго значэнне і ў сусветнай гісторыі. Карл IX шмат клапаціўся і працаваў над найлепшым выхаваннем Густава і дасягнуў таго, чаго жадаў. Густаў быў адным з найбольш адукаваных кіраўнікоў свайго часу; свабодна размаўляў на нямецкай, галандскай, французскай, італьянскай і лацінскай; меў пэўныя веды і ў рускай, у польскай мовах. З навук Густаў ахвотней за ўсё займаўся матэматыкай і гісторыяй. Густаў таксама захапляўся фехтаваннем і верхавой яздой. З 11-гадовага ўзросту Густаў ужо прысутнічаў на соймах і ў саветах свайго бацькі, пры прыёмах замежных паслоў. Два чалавека мелі вялікі ўплыў на маладога Густава — Юхан Шутэ і Аксель Оксеншэрна. Апошняга Густаў у пачатку свайго валадарання прызначыў канцлерам і захаваў з ім шчырае сяброўства і сімпатыю да самай смерці.

Кіраванне

Узыйшоўшы на прастол, Густаў Адольф атрымаў у спадчыну ад бацькі варожае стаўленне да арыстакратыі і тры вайны — з Даніяй, Расіяй і Польшчай. Арыстакратыю Густаў схіліў на свой бок, дараваўшы ёй шматлікія прывілеі і пабяцаўшы ўсё ўзгадняць з сойма. Дацкую вайну, інакш празваную Кальмарскай, кароль скончыў у 1613 годзе мірам у Кнерэдзе. Датчане хацелі захаваць за сабой крэпасць Эльфсбарг; Густаў выкупіў яе для Швецыі за мільён рыксдалераў.

Непаразуменні паміж Швецыяй і Расіяй узніклі яшчэ пры Карле IX. Вайна з Масквой, якая ставіла мэтай адціснуць рускіх ад Балтыйскага мора і Фінскага заліва, скончылася ў 1617 годзе Сталбоўскім мірам, па якім шведы атрымалі Ям, Івангарад, Капор’е, Нотэбург і Кексгольм. Густаў Адольф цешыўся дасягнутым вынікам і сказаў прад соймам: «цяпер рускія аддзелены ад нас азёрамі, рэкамі і балотамі, праз якія ім не так лёгка будзе пракрасціся да нас».

Па заканчэнні рускай вайны ўся ўвага Густава была звернута на Рэч Паспалітую; пачалася працяглая дынастычная барацьба, якая мела і агульнаеўрапейскае значэнне (як барацьба каталіцтва з пратэстанцтвам). Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй была «прэлюдыяй да вайны з Габсбургскім домам». Да 1618 года вайна вялася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай . У 1621 годзе, пасля двухгадовага перамір’я, шведы ўзялі Рыгу (пасля чаго, 25 верасня 1621 года, горад атрымаў Прывілеі Густава II Адольфа) і перанеслі вайну ў Курляндыю. Новае перамір’е, да 1625 года, Густаў прысвяціў унутранай дзейнасці, рэфармаваў войска і флот. Польскі вайскавод Станіслаў Канецпольскі двойчы разбіў Густава Адольфа, пад Гомерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). У 1626 годзе пачалася так званая пруская вайна. Англія, Францыя і Нідэрланды, жадаючы прыцягнуць Густава да ўдзелу ў нямецкай вайне, прапанавалі сваё пасродніцтва да прымірэння яго з Рэччу Паспалітай. Апошняй дапамагала Аўстрыя.

Тым часам Густаў пачаў актыўна будаваць флот. 10 жніўня 1628 года быў спушчаны на ваду галеон «Ваза» — адзін з самых вялікіх і дарагіх караблёў таго часу, які, зрэшты, затануў у гавані Стакгольма пры першым жа плаванні. У 1629 года ў горадзе Альтмарк каля Данцыга было заключана 6-гадовае перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй: Густаў утрымаў за сабой Лівонію, а ў Прусіі — гарады Элбінг, Браўнсберг, Пілау і Мемель. Пры гэтым Швецыя страціла ўсе свае набыцці ў Памераніі, прайграўшы польска-літоўскай дзяржаве.

Трыццацігадовая вайна

У 1630 годзе Густаў Адольф прыняў удзел у Трыццацігадовай вайне. Прычыны, якія прымусілі яго ўмяшацца ў агульнаеўрапейскую зваду, былі палітычнымі і рэлігійнымі. Заўважыўшы імкненне Фердынанда II зацвердзіцца на Балтыйскім моры і асцерагаючыся, як бы Фердынанд, дасягнуўшы гэтага, не дапамог Жыгімонту III авалодаць шведскім прастолам, Густаў Адольф аказаў садзейнічанне Штральзунду. Перамога каталікоў над пратэстантамі несумнеўна пагражала і пратэстанцкай Швецыі. Да другарадных прычын варта аднесці перахопліванне імператарам лістоў Густава Адольфа, прымяншэнне яго тытула, недапушчэнне шведаў на Любекскі кангрэс, дапамога Польшчы. І палітычныя, і рэлігійныя прычыны былі так цесна звязаны, што адлучыць адну ад другой немагчыма. Тым часам, адны вучоныя, як Дройзен, высоўваюць выключна палітычныя матывы, іншыя (Гельбіг, Гардзінер і інш.) — рэлігійныя. У Германіі Густаў ваяваў супраць лепшых вайскаводаў таго часу — з Тылі пры Брэйтэнфельдзе (7—17 верасня 1631) і з Валенштэйнам у Лютцэна.

Густаў Адольф быў забіты ў бітве пры Лютцэне 16 лістапада 1632 года з-за няўдалага нападу кавалерыі і правалу ў страі.

Вынікі

Нягледзячы на сваё нядоўгае жыццё, Густаў Адольф пакінуў глыбокі след у гісторыі ваеннага мастацтва як арганізатар арміі і вайскавод. Ён праявіў сябе як добры тактык, змяніўшы метады вядзення вайны. Яго валадаранне стала важнай старонкай у гісторыі Швецыі. Падчас Трыццацігадовай вайны кароль умацаваў уплыў Швецыі на астатнюю Еўропу, даў краіне новы імпульс да прагрэсу. Ён падняў народны дух шведаў і паставіў Швецыю ў адзін шэраг з вядучымі дзяржавамі. Сойм пры Густаве Адольфе стаў пастаяннай установай. Кароль спрасціў падатковую сістэму, завязаў гандлёвыя адносіны з Расіяй, Нідэрландамі, Іспаніяй і Францыяй, аднавіў Упсальскі ўніверсітэт, засноўваў школы. У апошні год жыцця Густаў заснаваў Дэрпцкі ўніверсітэт.

Кароль таксама пакінуў шэраг прац гістарычнага зместу і шматлікія лісты (выд. Стуфэ ў 1861 годзе).

Сям’я

Кароль быў у шлюбе з Марыяй Элеанорай Брандэнбургскай і меў ад яе дзвюх дочак:

Акрамя таго, у Густава быў пазашлюбны сын ад галандкі Маргарэты Слотс, Густаў Густаўсан Вазаборгскі, граф Нюстадскі (1616—1653). Мужчынская лінія Вазаборгаў згасла ў 1754 годзе на яго ўнуку, а нямецкі род графаў Штраленгеймаў, які ўзяў пасля іх па жаночай лініі прозвішча «Вазабург» — у 1872 годзе.

Цікавыя факты

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Gustav II Adolf — 1917.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543733 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Olsson M. GUSTAVIANSKA GHAVKORET — 1937. — С. 391. Праверана 26 кастрычніка 2019.
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. 1 2 Jackob A. Riis. Hero tales of the Far North. — Richmond-hill, 1910. — ISBN 978-1-4510-1653-6.

Спасылкі

Зноскі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1594 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці лютэранства
Катэгорыя·Военачальнікі Швецыі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Ваза (дынастыя)
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Род Вазаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1632 годзе