Арыстакратыя (грэч.: ἀριστεύς — знакаміты, высакароднага паходжання і κράτος — улада, дзяржава, магутнасць) — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўлада належыць прывілеяванаму стану (у адрозненне ад аднаасобнай спадчыннай улады манарха, улады выбранага тырана ці дыктатара, улады дэмакратыі). Рысы гэтай формы кіравання ўласцівыя некаторым гарадам-дзяржавам антычнасці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і некаторым сярэднявечным рэспублікам Еўропы. Ёй супрацьпастаўляюць раннюю дэмакратыю, у якой дзяржаўная ўлада прызнаецца належнай ўсёй супольнасці або большасці грамадзян. У аснове арыстакратыі ляжыць ідэя, што дзяржавай павінны кіраваць толькі абраныя, лепшыя людзі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. Змест мусіць быць правяральным або яго могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. |
Артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон \{\{subst:L\}\}. |