wd wp Пошук:

Штральзунд

Штра́льзунд (ням.: Stralsund) — прыморскі горад зямельнага падначалення на поўначы Германіі ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Горад размешчаны на Балтыйскім моры на беразе праліва Штрэлазунд, за што атрымаў назву «варот вострава Руген», з якім яго злучае Ругенскі мост. Разам з гістарычнай часткай Вісмара старая, ганзейская частка Штральзунда з 2002 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва складае 57 670 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 38,97 км². Афіцыйны код — 13 0 05 000.

Гісторыя

На месцы Штральзунда, які атрымаў правы горада ў 1234 годзе, у канцы XII стагоддзя мелася пераправа на востраў Руген. У 1293 годзе Штральзунд стаў членам Ганзы. У XIII—XIV стст. нароўні з Вісмарам — найбольш паспяховы порт «вендскай» секцыі Ганзы. Штральзундскі мір 1370 года завяршыў супрацьстаянне гарадоў Ганзы з Даніяй.

Падчас Трыццацігадовай вайны Штральзунд без поспеху аблажыў (у 1628 годзе) Валенштэйн. Паводле Вестфальскага міру (1648) уключаны ў Шведскую Памеранію. Заставаўся ключавой крэпасцю шведскай кароны да 1807 года, калі яго акупавалі напалеонаўскія войскі. Рашэннем Венскага кангрэса (1815) перададзены Прусіі.

Гістарычны цэнтр Штральзунда пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў, але пасля Другой сусветнай вайны быў у значнай ступені адноўлены. Порт і суднаверфі былі пашыраны і мадэрнізаваны ўладамі ФРГ у 1990-я гады.

Славутасці

Гістарычны цэнтр Штральзунда ўтрымлівае некалькі прыкметных славутасцей цаглянай готыкі, якія нагадваюць пра часы росквіту Ганзейскага саюза:

У горадзе маецца некалькі музеяў, прысвечаных мору:

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://www.stralsund.de/stadtportrait.html
  2. https://www.kiel.de/de/kiel_zukunft/kiel_international/Stralsund.php
  3. http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Ганза
Катэгорыя·Штральзунд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)