wd wp Пошук:

Сталбоўскі мір

Сталбоўскі мір — мірны дагавор, які быў падпісаны 27 лютага 1617 года ў в. Сталбова (каля Ціхвіна) і паклаў канец руска-шведскай вайне 1614—1617 гадоў. Мірны дагавор быў заключаны паміж Расіяй (цар Міхаіл Фёдаравіч) і Швецыяй (кароль Густаў II Адольф) пры пасродніцтве англійскага караля Якава I. Папярэднія перамовы праводзілі з рускага боку князь Д. І. Мязецкі, са шведскага — Якаб Понтусан Дэлагардзі.

Сталбоўскі мірны дагавор 1617 года

У студзені 1616, пасля спынення ваенных дзеянняў паміж Расіяй і Швецыяй, у Старой Русе з’ехаліся дэлегацыі Швецыі і Расіі для правядзення мірных перамоў. Пасроднікамі выступалі англічанін Джон Мерык і галандскія паслы. Але праз два месяцы з-за глыбокіх рознагалоссяў перамовы былі сарваны, і ў лютым члены дэлегацый раз’ехаліся па сваіх краінах. Аднак была ясна неабходнасць у іх аднаўленні, і амаль праз год, у снежні 1616, па ініцыятыве шведскага боку, яны былі адноўлены ў вёсцы Сталбова, каля Ціхвіна, за 53 км ад сучаснай Новай Ладагі, на рацэ Сясь. У гэты раз пасроднікам выступаў адзін Джон Мерык.

Пасля двух месяцаў бурных дэбатаў перамовы былі завершаны ў студзені 1617, а 27 лютага таго года быў падпісаны мірны трактат, які атрымаў назву Сталбоўскага міру.

1 мая 1617 года. Ратыфікацыя шведскага караля Густава Адольфа на Сталбоўскі дагавор аб вечным міры паміж Расіяй і Швецыяй. Пергамен. Шведская мова, тытул караля выкананы залатой фарбай, прашыта шаўковым шнуром. Подпіс-аўтограф караля. РДАСА.

Паводле тэксту дагавора, наўгародскія землі падзяляліся паміж дзвюма дзяржавамі: Расіі вярталі захопленыя ў гады Смуты Вялікі Ноўгарад і ўсю Наўгародскую вотчыну, у тым ліку Старую Русу, Ладагу, Порхаў, Гдоў з паветамі, а таксама Сумерскую воласць (раён возера Самра, цяпер Сланцаўскі раён Ленінградскай вобласці) і ўсё захопленае шведамі на гэтай тэрыторыі казённая і царкоўная маёмасць; Швецыі адыходзілі рускія гарады Івангарад, Ям, Капор’е, Карэла, уся Нява і Арэшак з паветам[1]. Акрамя таго, Масква абавязалася выплаціць шведскай кароне 20 000 сярэбраных рублёў — велізарную суму з улікам курсу рубля пачатку XVII стагоддзя (напачатку XVII стагоддзя адзін рубель утрымліваў 49 грам срэбра, адпаведна, 20  000 сярэбраных рублёў раўняліся 980 кг срэбра). Масква адмаўлялася ад прэтэнзій на Лівонію і Карэльскую зямлю.

Было зацверджана права свабоднага гандлю для купцоў абодвух бакоў. Але шведскім купцам не дазвалялася ездзіць з таварамі праз Маскоўскую дзяржаву ў Персію, Турцыю і Крым, а маскоўскім — праз Швецыю ў Англію, Францыю і іншыя заходнееўрапейскія краіны.

Абедзве дагаворныя краіны абавязваліся не пераманьваць перабежчыкаў з-за мяжы і перадаваць тых, хто ўжо перайшоў мяжу.

Сталбоўскі мір цалкам адразаў Расію ад Балтыйскага мора, што дазволіла каралю Густаву Адольфу лічыць дагавор буйной перамогай шведскай арміі і дыпламатыі. Кароль шчодра ўзнагародзіў усіх членаў шведскай дэлегацыі на цяжкіх перамовах, якія падпісалі тэкст дагавора.

Маскоўскія ўлады таксама былі задаволены заключэннем міру, хоць і на цяжкіх умовах. Па-першае, яны дамагліся вяртання Вялікага Ноўгарада з яго землямі, якія адмовіліся прысягнуцца шведскай кароне. Па-другое, Масква, забяспечыўшы тыл, атрымала магчымасць бесперашкодна працягваць вайну з Рэччу Паспалітая за вяртанне захопленых рускіх тэрыторый на заходніх межах. Кіраўнік рускай дэлегацыі на перамовах князь Мязецкі і дзяк Зюзін былі ўзнагароджаны — першы атрымаў чын баярскі, а другі — акольнічы.

Маскоўскія ўлады высока ацанілі ўдзел у перамовах пасродніка — Джона Марыка. Яго абдарылі каштоўнымі мяхамі — звычайнай цвёрдай валютай тых гадоў, залатым ланцугом, каштоўнымі камянямі і ўсходнімі тканінамі[2].

Вынікі Сталбоўскага міру

Межы, усталяваныя Сталбоўскім мірам, захоўваліся да пачатку Паўночнай вайны 17001721.

Ацэнка Сталбоўскага дагавора

У складаным міжнародным і ўнутраным становішчы пачатку XVII стагоддзя, калі толькі што завяршылася драматычная эпоха Смутнага часу, якая паставіла краіну на грань нацыянальнай катастрофы, Сталбоўскі мір быў станоўчым, але часовым этапам стабілізацыі на паўночна-заходніх межах Расіі. Лёс захопленых шведамі рускіх земляў не быў вырашаны. Зараз ясна, што кароль Густаў Адольф цешыўся дачасна. Барацьба Расіі за выхад на берагі Балтыйскага мора толькі пачыналася. І Сталбоўскі трактат быў найважнейшым першым крокам на гэтым шляху.

У 1656 стольнік П. І. Пацёмкін (1617—1700) з рускімі палкамі выйшаў на берагі Нявы, у месцы ўпадзення ў яе ракі Охты. Ён штурмам узяў шведскую крэпасць Ніеншанц, якую рускія звалі Канцы (Шанцы). Затым ён атакаваў іншую шведскую крэпасць, размешчаную ў вярхоўях Нявы, — Шлісельбург (Арэшак) і ўзяў яе. Такім чынам уся Нява апынулася пад рускім кантролем. Але тады замацавацца ў гэтым раёне Пацёмкін не змог, і ў 1658 вымушаны быў адступіць, перадаўшы эстафету наступным пакаленням.

Канчаткова гэту тэрыторыю далучыў да Расіі Пётр I, што было афіцыйна зафіксавана ў Ніштацкім мірным дагаворы са Швецыяй ад 30 жніўня 1721. 24 артыкулы дагавора замацавалі дзяржаўную мяжу паміж Расіяй і Швецыяй. Паводле гэтага дагавора Расія вярнула страчаныя ў 1617 годзе землі: Карэлію і Інгерманландыю і юрыдычна замацавала тэрытарыяльны выхад да Балтыйскага мора[3]. Акрамя таго, па ўмовах дагавора Швецыя страціла на карысць Расіі свае правінцыі: Ліфляндыю з горадам Рыгай і Эстляндыю з Рэвелем і Нарвай.

Крыніцы

  1. Жуков К. История Невского края (с древнейших времён до конца XVIII века). СПб., 2010, с.138. ISBN 978-5-210-01565-5
  2. Лыжин. Столбовский договор и переговоры, ему предшествовавшие. СПб, кн. III
  3. Никифоров Л. А. Внешняя политика России в последние годы Северной войны. Ништадский мир. М., 1959

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Руска-шведскія войны
Катэгорыя·Гісторыя Карэліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Міхаіл Фёдаравіч
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гісторыя Пскова
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Курортны раён
Катэгорыя·Падзеі 27 лютага
Катэгорыя·Люты 1617 года
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Швецыі
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Расіі