wd wp Пошук:

Грушанка сярэдняя

Груша́нка сярэдняя (Pyrola media) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, заходнія раёны Усходняй Сібіры і Кітай (правінцыя Гірын і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[3].

Расце ў лясах.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім, бурым, моцна галінастым карэнішчам, якое нясе ў вузлах даданыя карані. Кветкавыя парасткі вышынёй 10—33 см, нясуць адзін лускападобны востры ліст.

Лісце на хвосціках, якія звычайна даўжэй пласцінкі, скурыстае, круглявае або круглява-авальнае, ледзь прыкметна гародкавае, сабрана ў разетку ля аснавання сцябла, часта застаецца на зіму.

Кветкі сабраны на канцах кветканосаў ў гронкападобныя суквецці. Чашачка з яйкападобна-ланцэтнымі, завостранымі, чырванаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, напаўраскрыты; пялёсткі амаль круглявыя, даўжынёй 6—8 мм, шырынёй 4,5—6 мм. Слупок трохі сагнуты ўніз і некалькі выдаецца з вяночка, акружаны тычынкамі, з пяцілопасцевым бугорчатым лычыкам.

Плод — каробачка даўжынёй 4—5 мм і шырынёй 6,5—8 мм, на кветаножках даўжынёй 8—9, радзей ад 5 мм.

Таксанамія

Від Грушанка сярэдняя ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).

  яшчэ 25 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 трыбы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ да 20 відаў
           
  парадак Верасакветныя     падсямейства Monotropoideae     род Грушанка    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Верасовыя     трыба Pyroleae     від
Грушанка сярэдняя
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 3 рода  
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі