wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белы.

Уладзімір Аляксеевіч Белы (8 чэрвеня 1922, Краснадар, РСФСР — 17 жніўня 1994) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1922 года ў горадзе Краснадар. У 1945 годзе з адзнакай скончыў Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту[2]. Паступіў у аспірантуру, у 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах трэння і зносу матэрыялаў[3].

Працаваў дэканам і загадчыкам кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. З 1960 года загадчык лабараторыі «Тэхнічная механіка»[2], з 1963 года кіраўнік лабараторыі, ператворанай у аддзел механікі палімераў АН БССР. У 19691979 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР[2].

Выкладаць пачаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 19691973 гадах займаў пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта. У 19731987 гадах — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР.

З 1978 па 1983 год займаў пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт пад яго кіраўніцтвам выйшаў у першыя шэрагі сярод больш чым 800 ВНУ СССР. У 1979, 1980 і 1981 гадах універсітэт узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў[4].

З 1987 года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з 1993 года ганаровы дырэктар інстытута. У 19791990 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос», членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванню ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў. Распрацаваў асновы механікі металапалімерных сістэм, разліку і канструявання металапалімерных вырабаў[3].

Ім было напісана больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Аўтар 350 вынаходак, атрымаў 20 патэнтаў ЗША, Англіі, ФРГ, Японіі, Італіі, Францыі, Швецыі і іншых краін[1].

Памяць

2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага[5], а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага[6].

У лютым 2004 года Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць скверу перад інстытутам імя У. А. Белага[7].

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Белый Владимир Алексеевич(нявызн.) (недаступная спасылка). Деятели науки Гомельской области. Гомельский облисполком. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2006. Праверана 10 жніўня 2009.
  2. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. 1 2 Академик Белый Владимир Алексеевич(нявызн.). НАН Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
  4. 1 2 Белый Владимир Алексеевич(нявызн.). Сайт Михаила Шпилевского. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2007. Праверана 10 жніўня 2009.
  5. История(нявызн.) (недаступная спасылка). Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной Академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2009.
  6. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 2 декабря 1994 г. №220 “Об увековечении памяти В.А.Белого”(нявызн.). Право. Праверана 10 жніўня 2009.
  7. В Гомеле появится сквер имени академика Владимира Белого. — БЕЛТА, 2004.
  8. Академик Белый Владимир Алексеевич(нявызн.). НАН Беларуси. — «за разработку теоретических основ создания фрикционных материалов и конструкций из полимеров и металлополимеров». Праверана 10 жніўня 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Нарадзіліся ў Краснадары
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Нарадзіліся ў 1922 годзе
Дактары тэхнічных навук
Члены ЦК КПБ
Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Памерлі 17 жніўня
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Кавалеры ордэна Леніна
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Рэктары БДУ
Нарадзіліся 8 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Члены КПСС
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Заслужаныя вынаходнікі БССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Фізікі Беларусі
Асобы
Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Памерлі ў 1994 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Дэканы механічнага факультэта БелДУТ