wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сердзюкоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анатоль Сердзюкоў. ‘Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў (нар. 15 мая 1944, п. Герой, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1988).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965).

У 1968—1973 гадах — старшы інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1973 гадах старшы выкладчык, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік, у 1979—1990 гадах і ў 1998—2003 гадах загадчык кафедры, у 1990—1997 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне тэарэтычнай фізікі. Працы прысвечаны праблемам электрадынамікі і акустыкі кіральных асяроддзяў. У яго даследаваннях ліквідаваны супярэчнасці ранейшых тэорый натуральнай гіратрапіі, якія развіваліся многімі вядомымі фізікамі мінулага і цяперашняга стагоддзяў, дасягнута ўзгадненне электрадынамічных матэрыяльных ураўнанняў з межавымі ўмовамі і законамі захавання, а таксама ўстаноўлена ўзаемасувязь паміж рознымі спосабамі фенаменалагічнага апісання гіратрапіі. Пабудаваў самасагласаваную тэорыю выпраменьвання, распаўсюджвання, адлюстравання, паглынання, рассейвання і нелінейнага ўзаемадзеяння хваль у кіральных асяроддзях. Выканаў цыкл работ па тэарэтычнаму вывучэнню пругкіх хваль у кіральных асяроддзях. Прадказаў эфект і пабудаваў тэорыю акустычнага і кругавога дыхраізма, сфармуляваў законы захавання для гукавых хваль з улікам частотнай і прасторавай дысперсіі, вырашыў многія задачы фотаакустыкі.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 8 вынаходстваў і навучальнага дапаможніка.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. СЕРДЗЮКОЎ Анатоль Мікалаевіч
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак