wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагачоў (значэнні). Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў (нар. 13 жніўня 1949, в. Юркавічы, Веткаўскага раёна, Гомельскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт (2009), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2003).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972).

З 1972 года у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1981 года старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.

У 2001 годзе стаў прарэктар па навуковай рабоце — дырэктар Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

З 2004 па 2016 год — рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны.

У 2004—2016 — галоўны рэдактар часопіса «Весці Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф. Скарыны». З 2009 года галоўны рэдактар часопіса «Праблемы фізікі, матэматыкі і тэхнікі».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2009).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне фізічнай хіміі кампазіцыйных, шматслойных тонкаплёнкавых сістэм на аснове палімерных і неарганічных (металічных, вугляродных, карбідаў і нітрыдаў металаў) матэрыялаў, сінтэзу складаных хімічных злучэнняў з актыўнай газавай фазы. Правёў комплексныя даследаванні працэсаў вакуумнай металізацыі палімерных матэрыялаў, дыспергіравання палімераў пад дзеяннем патоку электронаў, лазернага выпраменьвання. Распрацаваў метады рэгулявання фізіка-механічных уласцівасцяў нана-і мікрагетэрагенных сістэм, заснаваныя на выкарыстанні плазменнай актывацыі лятучых прадуктаў, газатранспартных плазмахімічных працэсаў на стадыі асаджэння наначасціц з газавай фазы складанага складу. Прапанаваў рэлаксацыйна-дыфузійную тэорыі міжфазных працэсаў, на аснове якой аналітычна апісаў структурныя асаблівасці межавых слаёў, заканамернасці адгезійнага ўзаемадзеяння ў статычным і дынамічным кантакце пры розных рэжымах і ўмовах, у тым ліку і пры праходжанні хімічных кантактных рэакцый; патлумачыў шэраг эксперыментальна ўстаноўленых эфектаў, у тым ліку: эфекту зрыву кандэнсацыі атамаў металу на паверхні палімера пры тэмпературы, блізкай да тэмпературы стеклавання; эфекту перадачы тонкімі пластамі адсарбцыйнай актыўнасці падкладкі; селектыўнасці зачаткаўтварэння кандэнсаванай фазы на паверхні палімера пры стварэнні ў павярхоўным пласце механічных напружанняў.

Аўтар больш за 560 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка, 80 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў