wd wp Пошук:

Філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны

Філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Апісанне

Гісторыя філалагічнага факультэта пачынаецца з часу ўзнікнення і станаўлення Гомельскага педагагічнага інстытута ў 1935 годзе, прайшоўшы шлях ад літаратурна-лінгвістычнага, літаратурнага, гісторыка-філалагічнага да філалагічнага. Адзін са старэйшых ва ўніверсітэце, філалагічны факультэт стаў базай для стварэння іншых самастойных факультэтаў — гістарычнага і факультэта замежных моў.

Факультэт рыхтуе спецыялістаў для навукова-даследчай, педагагічнай, літаратурна-рэдакцыйнай, культурна-асветніцкай, арганізацыйна-кіраўнічай, інавацыйнай дзейнасці ў сярэдніх школах, ліцэях, гімназіях, каледжах, універсітэтах, навукова-даследчых установах; сродках масавай інфармацыі і масавай камунікацыі; рэдакцыйна-выдавецкіх аддзелах; дашкольных і пазашкольных установах; органах дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднаннях, органах унутраных спраў.

З 2009—2010 вучэбнага года на факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія» па накірунках «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць» і «Камп’ютарнае забеспячэнне».

Для забеспячэння вучэбна-метадычнага працэсу на факультэце створаны і актыўна працуюць кабінеты польскай мовы, кітаязнаўства, кабінет вывучэння іўрыта, рэгіянальны цэнтр русістыкі, літаратурна-асветніцкі цэнтр «Патрыётыка», студэнцкая фальклорная навукова-даследчая лабараторыя, лінгвістычная лабараторыя, камп’ютарныя класы, клас моўнай падрыхтоўкі бежанцаў, літаратурны музей «Alma-Mater».

Кафедры

На факультэце 5 кафедраў. Пры кафедры беларускай мовы працуе аспірантура і дактарантура, пры кафедрах беларускай літаратуры, рускай і сусветнай літаратуры, рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства — аспірантура. У 2010 годзе пачалася магістарская падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Мовазнаўства» і «Літаратуразнаўства».

Дэканы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта