wd wp Пошук:

Вуліца Вільняўс

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віленская вуліца.

Вуліца Ві́льняўс, або Ві́льнюская вуліца[1] (традыцыйная беларуская назва — Ві́ленская[2]; літ.: Vilniaus gatvė, польск.: ulica Wileńska)  — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае Зялёны мост з скрыжаваннем вуліц Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштара бенедыкцінак з касцёлам Святой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнесансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся палац Аскеркаў.

Гісторыя

Вуліца атрымала назву ад ракі Віліі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынка. У 1536 годзе цераз раку Вілію перакінулі першы мураваны мост, які пазней атрымаў назву Зялёнага.

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадах знаходзілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва». Менавіта сюды прыйшоў у верасні 1908 года Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газеты на грамадскіх пачатках (з 1914 года заняў пасаду рэдактара)[3].

Пасля Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя літоўскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альберта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспектам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бенедыкцінская, з левага — Яўхіма Лялевеля, Ісландская, Паланская і Клайпедская вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспектам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспектам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Будынкі

Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок

Палац Радзівілаў

Цотны бок

Касцёл Святой Кацярыны
Дом настаўніка

Сквер Станіслава Манюшкі

Помнік Станіславу Манюшку

З усходняга боку вуліцы, каля касцёла Святой Кацярыны знаходзіцца сквер, названы ў гонар кампазітара Станіслава Манюшкі. У скверы перад касцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастаменце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну[8].

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову». Патэнцыянальна ў беларускай мове адтапанімічныя прыметнікі можна ўтварыць ад розных літоўскіх геаграфічных назваў, выражаных словазлучэннямі з наменклатурным тэрмінам у сваім складзе. Напрактыцы, за выключэннем назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пераважна прымяняецца спосаб частковай транслітарацыі, пры якім анамастычная частка назвы транслітаруецца, а наменклатурны тэрмін перакладаецца.
  2. Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
  3. 1 2 3 Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». №29 (664). 24 ліпеня 2008.
  4. Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
  5. У Вільні зьявілася новая мэмарыяльная дошка Купалу. 29 студзень 2013
  6. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.
  7. Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  8. Лашкевіч К. Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні Архівавана 6 лістапада 2014., TUT.BY, 16.08.2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вуліца Вільняус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта