wd wp Пошук:

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Спектакль «Залёты»

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні — культурна-асветнае згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 19111916 гадах.

Гурток разгарнуў шырокую культурна-асветную дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газеты «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-палітычнаму адраджэнскаму руху, станаўленню беларускага прафесійнага драматычнага і музычнага мастацтва. Наладжваў вечары нацыянальнай культуры ў форме беларускіх вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невялікіх п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў.

Удзельнікамі гуртка ўпершыню пастаўлены «Паўлінка» Я. Купалы (1913) і «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага і інш.

Спектаклі ставілі Ф. Аляхновіч і А. Бурбіс. Сярод удзельнікаў Ян Булгак, З. Бядуля, А. Ляжневіч, С. Маркевіч, П. Мядзёлка, А. Пашкевіч (Цётка), Л. Родзевіч, Ч. Родзевіч, М. Шыла і інш. Хорам кіравалі Л. Рагоўскі, І. Шыдла, М. Ячыноўская.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Культура Вільнюса
Арганізацыі Вільнюса
Беларускія тэатры
З’явіліся ў 1911 годзе
Зніклі ў 1916 годзе