wd wp Пошук:

Заранка

Не блытаць з «Заранкай» — заходнебеларускім ілюстраваным дзіцячым часопісам. Не блытаць з Сяргеем Канстанцінавічам Заранкам — расійскім жывапісцам-партрэтыстам.

Заранка, таксама Малінаўка (Erithacus rubecula) — птушка атраду вераб’інападобных.

Апісанне

Даўжыня 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк і грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя, з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Малой Азіі, цэнтральных абласцях Заходняй Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках.

Пералётны від. Зімуе на поўдні Егіпта, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на захадзе Пакістана.

Заранка была ў 1992 годзе птушкай года ў Германіі.

Асаблівасці біялогіі

Яйкі заранкі

Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і іншага ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Жывёлы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Мухалоўкавыя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Птушкі Еўразіі
Віды па-за небяспекай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара