wd wp Пошук:

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Гісторыя

Дзяржаўная падатковая служба ў рэспубліцы была створана пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/04/02 № 78 у сістэме Міністэрства фінансаў БССР у складзе — Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя Мінфіна БССР і 185 дзяржаўных падатковых інспекцый па абласцях, гарадах, раёнах і раёнах у гарадах.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1992/08/05 № 485 «Пытанні ўмацавання падатковай службы» у Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі створана ўпраўленне падатковых расследаванняў і адпаведныя падраздзяленні ў дзяржаўных падатковых інспекцыях па абласцях і г. Мінску і ў гарадах з колькасцю насельніцтва звыш 90 тыс. чалавек.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1994/10/17 № 150 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Міністэрстве фінансаў перайменавана ў Галоўную дзяржаўную падатковую інспекцыю пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і надзелена правамі міністэрстваў і самастойных ведамстваў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997/01/11 № 30 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была ператворана ў Дзяржаўны падатковы камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўвайшоў у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2001/09/24 № 516 Дзяржаўны падатковы камітэт пераўтвораны ў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1998/11/04 № 527 ўстаноўлена прафесійнае свята «Дзень работнікаў падатковых органаў», якое адзначаецца штогод у другую нядзелю ліпеня.

Кіраўніцтва

Структура

У структуру міністэрства ўваходзяць 155 інспекцый, з іх 7 — па абласцях і г.Мінску, 148 — па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах.

Структура цэнтральнагя апарата міністэрства:

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрствы Беларусі