wd wp Пошук:

Браніслаў Францавіч Залескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залескі.

«Панеслі коні» — па карціне Юліуша Косака. Малюнак працы Браніслава Залескага, другая палова ХІХ стагоддзя.

Браніслаў Францавіч Зале́скі[5] (9 (21) чэрвеня 1820 ці 1819, мяст. Вызна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл. або в. Рачкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні — 2 студзеня 1880, Ментона, Францыя; Псеўданімы: Lićwin) — беларускі і польскі мастак, празаік . Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873)[5].

Біяграфія

Злева направа — Браніслаў Залескі, Людвік Турно(руск.) бел., Тарас Шаўчэнка. Праца Тараса Шаўчэнкі. Ліпень — жнівень 1851 года.

Дзяцінства

Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.

Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.

Ваенная служба

Браніслаў Залескі, 1850.

З 1848 па 1856 год ён служыў у другім, чацвёртым і дзевятым лінейных батальёнах. Тут Залескі пасябраваў з ссыльнымі Зігмунтам Серакоўскім і Аляксеем Пляшчэевым. З Тарасам Шаўчэнкам пазнаёміўся і пасябраваў у лістападзе 1849 года ў Арэнбурзе, яны перапісваліся ў 1853—59. Як мастак Залескі быў прыкамандзіраваны дапамагаць Шаўчэнку завяршаць малюнкі, якія паэт выканаў падчас Аральскай апісальнай экспедыцыі(укр.) бел.. У 1851 годзе яны разам з Людвігам Турном(руск.) бел. прынялі ўдзел у Каратаускай экспедыцыі(укр.) бел. Аляксандра Анціпава(укр.) бел..

У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.

Вяртанне на радзіму

Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.

У эміграцыі

«Пейзаж з будынкам» — па карціне Рэмбранта. Афорт працы Браніслава Залескага, пасля 1863 года.
Зігмунт Серакоўскі ў вязніцы. 1863

У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.

За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства(руск.) бел. і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwа Historyczno-Literackiego). Быў членам Польскай акадэміі ведаў(руск.) бел.. З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.

У 1868 годзе Залескі стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Быў членам Акадэміі ведаў(руск.) бел. (папярэдніцы Польскай акадэміі навук), аўтар і выдавец біяграфічных і мемуарных прац, прысвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, Іераніму Кайсевічу(руск.) бел. і Людвіку Арпішэўскаму(польск.) бел..

Залескі належаў да членаў польскага палітычнага салона «Гатэль Ламбер(укр.) бел.» у Парыжы, быў сябрам Цыпрыяна Каміля Норвіда.

Памёр ад сухотаў у Ментоне[6].

Сям’я

У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак Краснік[7].

Творчасць

«У юрце». З ілюстрацыі да кнігі «Жыццё кіргізскіх стэпаў»

Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мове[8], 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (польск.: Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало»[9].

Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bronislaw Zaleski // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
  4. https://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
  5. 1 2 Беларусь, 1995
  6. Дьяков В. А.(руск.) бел. «Тарас Шевченко и его польские друзья», с. 63-64; ГАОО, ф. 6, оп. 12, д. 1044, 1388)
  7. Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011
  8. La vie des Steppes Kirghizes. Descriptions, recits & contes. Zaleski Bronislas. Paris, J. B. Vasseur, 1865, з апісальнымі тэкстамі і 22 гравюрамі (21 афорт і літаграфаваны франтыспіс)
  9. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чырвонай Слабадзе (Салігорскі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ментоне
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак