wd wp Пошук:

Гелена Скірмунт

Гелена Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.

Біяграфія

Крыж перад францысканскім касцелам у Пінску
Аўтапартрэт, які захоўваецца ў Вільнюскай карціннай галерэі

Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 налічваў 621 душу, а ў 1841—817.

Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[4]. У 18441845 падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага. У 1863 за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).

Надмагільны помнік на Старых могілках у Пінску, злева магіла мужа, справа — маці
Памятны знак Гелене Скірмунт у Калодным

Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. На яе магіле пастаўлены помнік з белага мармуру. Аналагічны па форме помнік, але з чырвонага каменю, пастаўлены на магіле яе дачкі Канстанцыі.

Сям’я

У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[5]:

Зноскі

  1. Helena Skirmunt // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Helena Skirmunt // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Helena Skirmuntowa (Skirmunttowa, z domu Skirmunt) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Гелена Скирмунт: литвинка, патриотка, первая женщина-скульптор(руск.) . Комсомольская правда. Праверана 05.02.2018.(недаступная спасылка)
  5. Helena Skirmunt h. Dąb(польск.) . Праверана 04.02.2018.
  6. Пинск, дворец Бутримовича(руск.) . Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.. Праверана 06.05.2018.
  7. «Уроборос», или чтоб не было стыдно за пинский некрополь(руск.) . Media-Polesye. Праверана 05.02.2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скірмунты