«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамерцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 года дзеля інфармацыйнай сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Пры выкарыстанні спадарожнікавай антэны з канвертарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсівер са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).
Мэтамі, пастаўленымі пры стварэнні тэлеканалу «Беларусь-ТБ», былі: пашырэнне беларускай інфармацыйнай прысутнасці на постсавецкай прасторы і ў свеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.
Канал мае дамовы на рэтрансляцыю з 335 кабельнымі аператарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаў свету. Сумарная аўдыторыя тэлеканала па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. рускіх у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Уладзіміры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве і інш[1].
У маі 2004 г. праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік(руск.) бел. «Інтэлсат 904», вобласць ахопа якога ўключала еўрапейскую частку Расіі[2]. У ліпені галоўным прадзюсарам стваранага міжнароднага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3]. ада 1 лютага 2005 г. пасля выпрабавальнага вяшчання адбылося адкрыццё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзінаў штосутачнага вяшчання складалі перадачы «БТ-1» i «Лад», мастацкія і дакументальныя фільмы «Беларусьфільма» i «Белвідэацэнтра». Тэлесігнал пашырыўся на Украіну і краіны Прыбалтыкі і дастаўляўся 1 мільёну кабельных(руск.) бел. абанентаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчанне да 17 гадзін на Азербайджан, Арменію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвегію, Туркменістан, Узбекістан, Фінляндыю і Швецыю[5]. На 14 ліпеня вяшчанне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краін[6]. 1 жніўня вяшчанне пашырылася на Прыднястроўе[7]. На 18 лістапада вяшчанне тэлеканала вялося ў кабельных сетках(англ.) бел. 12 краінаў з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].
На пачатку красавіка 2006 г. урад Літвы спыніў вяшчанне тэлеканала кабельнымі аператарамі праз меркаваны распаўсюд дэзінфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчанне аднавілі праз суд. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амерыканцаў[10].
7 мая 2007 года пачалося вяшчанне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22(англ.) бел.»[11][12]. На 28 верасня 2007 г. тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабельнай сетцы 13 дзяржаў[13].
На 26 студзеня 2008 г. тэлеканал меў 7 млн гледачоў[14]. З 28 сакавіка сыгнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мексіку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу i Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасць з кампаніяй «France Télécom(англ.) бел.» (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25(англ.) бел.» даччынага падраздзялення ў ЗША «GlobeCast World TV(англ.) бел.» (Нью-Ёрк)[15][16].
На 13 лютага 2009 г. вяшчанне ажыццяўлялася на 50 краін для больш як 220 млн гледачоў[17]. 14 снежня пачалося кругласутачнае вяшчанне ў сетцы мабільнага тэлебачання Ізраілю.
На 1 лютага 2010 г. тэлеканал перадаваўся ў кабельных сетках 15 краін. 1 сакавіка пачалося вяшчанне ў кабельнай сетцы Масквы. Таксама цягам года тэлеканал уключылі ў кабельныя сеткі Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (Свярдлоўская вобласць, Уральская федэральная акруга). 19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчанне[23]. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчанне ў Еўрапейскім Саюзе праз спадарожнік «Hot Bird». 1 студзеня 2013 г. тэлеканал змяніў назву на «Беларусь 24».
10 чэрвеня 2021 года канал быў забаронены да рэтрансляцыі ва Украіне: па выніках маніторынгу Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выявіў паказ у эфіры праграм з удзелам акцёраў з пераліку асоб, якія ствараюць пагрозу нацбяспекі Украіны(укр.) бел., а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасць і ўтрымлівалі дэзінфармацыю[18]. Рэтрансляцыя канала вялася з ліпеня 2015 года[18].
Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — ужо 2-гі.