wd wp Пошук:

Беларусы Германіі

Помнік «Змагарам за волю Беларусі» ў Мітэнвальдзе, усталяваны беларускай дыяспарай Германіі да 28-годдзя Слуцкага паўстання

Беларусы Германіі (ням.: Belarussen in Deutschland) — грамадзяне Германіі або асобы, якія пражываюць у Германіі, беларускага паходжання. Паводле перапісу 2020 года ў Германіі жылі 24 250 беларусаў.[1]

Гісторыя

У пачатку ХХ ст. у Германіі на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч беларусаў. У 1921 г. у Берліне было адкрыта сімвалічнае консульства БНР.[2] 12-16 студзеня 1925 года ў Берліне адбылася Другая Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНР.[3]

Са снежня 1939 года выдавалася ў Берліне газета Раніца. 19 чэрвеня 1941 года ў Берліне быў утвораны Беларускі нацыянальны цэнтр на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва.

Пасля капітуляцыі Германіі і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947—1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію.[2] Беларускі ДП-лагер быў у прыватнасці ў Ватэнштэт, Міхэльсдорф, Мітэнвальд, Віндышбэргэрдорф, Остэргофэн, Бакнанг і Розенгайм.[4] Дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу.

З канца 1940-х гадоў горад Мюнхен стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.[5]

Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х. Сёння ў Германіі дзейнічае дзве арганізацыі беларусаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня — Язэп Паўловіч, Зіген) і «Зьвяз беларусаў Нямеччыны» (старшыня — Яўген Мурашка, Ландсхут).[2]

9 жніўня 2020 года было заснаванае беларускае згуртаванне RAZAM e.V.[de][6]

Вядомыя асобы

Помнік загінулым у 1939—1945 беларусам у горадзе Ляймен, усталяваны Ю. Жывіцам

Зноскі

  1. Bevölkerung und Erwerbstätigkeit: Ausländische Bevölkerung (нявызн.). С. 23
  2. 1 2 3 Нямеччына — самая прыцягальная для імігрантаў краіна
  3. ПРАДСТАЎНІЦТВА БНР У НЯМЕЧЧЫНЕ
  4. МАТЭРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ Ў 1939—1951 гадох
  5. Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен»
  6. ШТО НАМІ РУХАЕ
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Народы Германіі
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай