wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабалеўскі.

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўбцы — 30 снежня 1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай (1926—1928).

Біяграфія

Юры Сабалеўскі нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў земляробчыя курсы ў Коўне (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 г. — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі. У 1922 г. абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 г. далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, пасля яе разгрому (1927 г.) нелегальна выехаў у Гданьск. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі. 3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі НКУС і зняволены ў турму ў Баранавічах. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені 1941 г. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, узначальваў акруговы аддзел Беларускай народнай самапомачы ў Мінску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Другога Усебеларускага кангрэсу (1944, Мінск), быў старшынёй мандатнай камісіі.

3 лета 1944 г. у Германіі. У 19481950 гг. адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 г. член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 г. жыў у ЗША, з 1951 г. член Украінскай нацыянальнай рады(укр.) бел., з 1952 г. — Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 г. — Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 г. жыў у Германіі.

Аўтар успамінаў.

Зноскі

  1. 1 2 Jerzy Sobolewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стоўбцах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Асобы