wd wp Пошук:

Павел Свірыд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свірыд. Па́вел Свіры́д (18861 лістапада 1948, Рэгенсбург, Заходняя Германія) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.

Біяграфія

У 1930-х працаваў у Навагрудку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Навагрудку, пасля быў старшынём Наваградскага акруговага суда, што аб’ядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Навагрудскай і Слонімскай акруг.

У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнай Самапомачы, у жніўні таго ж года браў удзел ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы на якім быў абраны ў Прэзідыум Сабору, на якім была абвешчана Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.

Удзельнік Другога Усебеларускага Кангрэса 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (кіраваў юрыдычнымі і рэлігійнымі справамі).

Ад лета 1944 — на эміграцыі ў Германіі. Выкладаў у польскай гімназіі Рэгенсбурга (Заходняя Германія)

У жніўні 1945 БЦР пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных спраў у Францэнсбад дзеля паўстырымання епіскапату ад ліквідацыі БАПЦ[1].

Павел Свірыд быў удзельнікам XII (аднаўленчага) Пленума БЦР (9 мая 1945, Эльванген)[2].

Памёр у шпіталі пасля доўгай хваробы і цяжкай аперацыі[3].

Спасылкі

Зноскі

  1. Волаціч, М. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (Выбраныя часткі) / Мікола Волаціч [Вацлаў Пануцэвіч] // Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост: Крыніцазнаўчае дасьледваньне / Укл., прадм. А. Любіча; бібліягр. Л. Юрэвіча. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 336 с. — С. 120. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 12). — ISBN 985-6824-52-4
  2. Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428, [12] с.: іл. — (Серыя «Гісторыя эміграцыі»; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16)
  3. Сьв. памяці Павал Сьвірыд // Бацькаўшчына. — 1948. — № 39 (42). — 12 сьнежня. — С. 3.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі