wd wp Пошук:

Алег Леанідавіч Алкаеў

Алег Леанідавіч Алкаеў (11 снежня 1952, Ленінск-Кузнецкі, РСФСР — 20 верасня 2022, Берлін, Германія) — былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, палкоўнік унутранай службы. Больш за 30 гадоў прапрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме СССР, Казахстана, а з пачатку 1990-х гадоў — Беларусі.

Біяграфія

Са снежня 1996 года па май 2001 года Алкаеў быў начальнікам Следчага ізалятара № 1 Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвае смяротныя прысуды (паводле яго сведчанняў, за гэты перыяд было расстраляна 134 зняволеных)[2]. Адной з яго галоўных задач (акрамя непасрэдна арганізацыі работы расстрэльнай каманды) была канспірацыя і забеспячэнне адпаведным легендаваннем супрацоўнікаў, якія знаходзіліся пад пільным кантролем і якім было забаронена распавядаць каму б там ні было пра асаблівасці сваёй працы.

У 2001 годзе Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна з яго заявамі, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова ён азнаёміў камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне. У тым жа годзе Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы не маюць намер распачаць неабходныя меры для расследавання, ён апублікаваў у апазіцыйным друку інтэрв’ю і дакументы[3].

У дзень выхаду газет з гэтымі матэрыяламі Алкаеў пакінуў Мінск, некаторы час жыў у Маскве, а затым выехаў да сваякоў у Германію і з 25 ліпеня 2001 года жыве ў Берліне[4]. У 2002 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у Германіі[5]. У 2006 годзе выдадзена кніга Алкаева «Расстрэльная каманда»[6] (выд. «Беларускі Партызан», 2006. — 288 стар. — ISBN 5-91114-003-9). У анатацыі кнігі гаворыцца:

Яго <Алкаева> адкрыты аповед пра турэмны побыт, правілы і парадкі раскрывае многія таямніцы гэтага закрытага свету. Шакавальныя падрабязнасці прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў — першы сучасны дакумент аб працэдуры пакарання.

У студзені 2021 года была апублікавана размова Вадзіма Зайцава, тагачаснага старшыні КДБ, з двума людзьмі ад 11 красавіка 2012 года, дзе гаворка вялася сярод іншага і пра арганізацыю забойства пісьменніка і былога начальніка СІЗА-1 у Мінску Алкаева[7].

Зноскі

  1. 1 2 https://nashaniva.com/299567
  2. «Белоруссия и Узбекистан — последние палачи», агляд справаздачы «Amnesty International», 4 октября 2004
  3. «Расстрельная команда». — Глава вторая. «Хроника ужаса»
  4. «Расстрельная команда». — Заключительная глава.
  5. Бывший начальник СИЗО Олег Алкаев получил политическое убежище в Германии // «Белорусская деловая газета». — 19 ліпеня 2002
  6. https: //meduza.io/feature/2018/02 /02/otbyl-po-prigovoru
  7. Экс-глава КГБ Беларуси Зайцев обсуждает убийство Шеремета: Сделаем закладку.., чтобы ни рук, ни ног — Хартыя'97

Спасылкі

Інтэрв’ю, кніга

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітычныя эмігранты
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Смяротнае пакаранне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне