wd wp Пошук:

Андрэй Бароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі. Андрэй Бароўскі (11 снежня 1873, Мітава — 15 студзеня 1945, Берлін) — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне.

Біяграфія

Вучыўся ў Тартускім і Санкт-Пецярбургскім універсітэтах, студэнтам далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — ў кіраўніцтве Цэнтрбелсаюзу. З 1 мая 1920 года — гандлёвы эксперт місіі БНР у Берліне. На працягу 1920—1922 гадоў займаўся гандлёвымі аперацыямі ўрада БНР і беларускіх кааператываў з нямецкай фірмай «ІWEG». З 14 сакавіка 1921 да 15 кастрычніка 1925 года — кіраўнік місіі БНР у Берліне. У 19261938 гадах трымаў бюро перакладаў у Берліне.

Восенню 1938 года А. Бароўскі разам з А. Шкуцькам заснавалі Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне. З 1943 года адзін з кіраўнікоў Беларускага камітэту самапомачы, супрацоўнік беларускага аддзела «Вінеты». У 1944 годзе актыўна садзейнічаў Беларускай цэнтральнай радзе ў Берліне.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Елгаве