wd wp Пошук:

Алесь Марговіч

Алесь Марговіч (псеўданім Алесь Галубіцкі, 5 ліпеня 1927, Глыбокае — 11 лістапада 1967, Мюнхен, ФРГ) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец.

Біяграфія

У часе нямецкай акупацыі настаўнічаў. У 1944 г. выехаў у Германію, па сканчэнні Другой сусветнай вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Рэгенсбургу. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва «Крыніца», дзе выходзіў часопіс «Напагатове!»[1]

У 1948 г. разам з іншымі сябрамі «Дванаццаткі» прыбыў у Вялікабрытанію для працы ў вугальных капальнях. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, сакратаром Другога з’езду гэтай арганізацыі.[1]

У 1950 г. выехаў на навучанне ў Бельгію. Скончыў факультэт паліталогіі і сацыялогіі Лювенскага ўніверсітэта; працаваў у Інстытуце вывучэння СССР у Мюнхене. Рэдагаваў «Беларускі зборнік» і Belorussian Review, што выдаваліся Інстытутам. Супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына» і беларускай рэдакцыяй радыё «Вызваленне».[1]

Пахаваны на могілках Перлахер Форст(ням.) бел. ў Мюнхене. Магіла не захавалася, скульптура Мадонны, якая стаяла на ёй, была перанесена ў цэнтр могілак[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 лістапада. Алесь Марговіч
  2. Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю Архівавана 23 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мюнхене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня