Беларускае прадстаўніцтва (афіцыйна ням.: Weissruthenische Vertrauensstelle), арганізацыя па справах беларускіх эмігрантаў у Германіі, якая была створаная ў Берліне ў канцы 1939 пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі.
Займалася выяўленнем асоб беларускай нацыянальнасці, якія пражывалі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях.
Беларускае прадстаўніцтва цесна супрацоўнічала з германскімі разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вяло работу сярод палонных беларусаў, былых салдат Войска Польскага. Па меры набліжэння пачатку вайны дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, сумесна з БКС, выкарыстоўвалася ў разведвальнай і прапагандысцкай рабоце, арганізацыі дыверсійных груп, падрыхтоўцы кадраў цывільнай адміністрацыі для Беларусі.
Першым кіраўніком Прадстаўніцтва (з 4.11.1939) быў Фабіян Акінчыц[1], пасля — Анатоль Шкуцька, Бярнард Букатка. У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве ўтвораны Беларускі камітэт самапомачы.
19 чэрвеня 1941 ў Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр.
Друкаваны орган Беларускага прадстаўніцтва — газета «Раніца».