wd wp Пошук:

Надзея Аляксандраўна Абрамава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамава. Надзея Аляксандраўна Абрамава, пасля 1945 года Тэадаровіч (30 сакавіка 1907, Мінская вобласць — 18 лютага 1978, Мюнхен, ФРГ) — беларуская пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі ў 19431944 гг.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны (1935 г.) і Мінскі медыцынскі (1940 г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «Жыве Беларусь!». Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Высілкамі Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзяцей, адну дзяўчынку яна ўдачарыла[1]. Удзельніца 2-га Усебеларускага кангрэса (1944 г., Мінск). Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток». 15 верасня 1944 г. кааптавана ў склад БЦР у Берліне.

Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.

Была пахавана на могілках Остфрыдгоф, але магілы ўжо няма.[2]

Зноскі

  1. Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен» Архівавана 19 сакавіка 2017.
  2. Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю Архівавана 23 мая 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Остфрыдгоф
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай губерні
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі