wd wp Пошук:

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

Будынак ЦК БРСМ у Мінску

Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ; руск.: Белорусский республиканский союз молодёжи) — моладзевая грамадская арганізацыя ў Беларусі, пераемніца Камсамола. З’яўляецца найбуйнешым моладзевым аб’яднаннем краіны і падтрымліваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, фінансуецца з дзяржаўнага і рэгіянальных бюджэтаў.

У структуру БРСМ уваходзяць Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА) і сілавая структура Моладзевы атрад аховы правапарадку (МААП).

Гісторыя

У снежні 1991 года ў сувязі з распадам СССР Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) на XXX з’ездзе пераўтварыўся ў Саюз моладзі Беларусі. У лютым 1995 года арганізацыя Саюза моладзі Беларусі была перайменавана ў Беларускі саюз моладзі (БСМ).

20—21 траўня 1997 года на ўстаноўчым з’ездзе была створаная моладзевая арганізацыя Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ).

6 верасня 2002 года на аб’яднаўчым з’ездзе Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі было прынята рашэнне аб аб’яднанні ў арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).

Арганізацыя абвяшчае сябе спадчынніцай грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі» і Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У структуру БРСМ ўваходзіць піянерская арганізацыя Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА).

Мэты

Дэклараваныя мэты БРСМ — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яго творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях[3]. Адна з мэтаў БРСМ — падтрымка дзейнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[4].

Удзел і структура

Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, што пражываюць увесь час у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 гады, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы арганізацыі[3].

БРСМ аб’ядноўвае 6 абласных структур і адну гарадскую:

  1. Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ
  2. Віцебская абласная арганізацыя БРСМ
  3. Гомельская абласная арганізацыя БРСМ
  4. Гродзенская абласная арганізацыя БРСМ
  5. Мінская абласная арганізацыя БРСМ
  6. Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ
  7. Мінская гарадская арганізацыя БРСМ

Сімволіка

Сімволікай БРСМ з’яўляюцца сцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі напісаная назва арганізацыі. У якасці фону выкарыстоўваюцца чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сцягу Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол.

Дзейнасць

Дзейнасць БРСМ падобная да дзейнасці Савецкага Камсамола. Бальшыня акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму і палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі. Дзейнасць заключаецца ў цырымоніях ускладання вянкоў на помніках і мемарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ дораць кветкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, адзначаюць іншыя святы савецкай эпохі (Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Перамогі, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі). БРСМ удзелньнічае ў спартыўных спаборніцтвах, суботніках, канцэртах у рамках акцыі «За Беларусь!». Таксама БРСМ арганізуе студэнцкія будаўнічыя атрады.

Моладзевы атрад аховы правапарадку

Асноўны артыкул: Моладзевыя атрады аховы правапарадку У 2004 годзе пры БРСМ была створаная сілавая структура Моладзевы атрад аховы правапарадку (МААП; руск.: Молодежный отряд охраны правопорядка, МООП)[5]. Моладзевыя атрады ўдзельнічаюць у ахове правапарадку разам з органамі ўнутраных спраў (патрулююць грамадскія месцы, праводзяць рэйды, выстаўляюць пасты на асобных аб’ектах, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, патрулююць Мінскі метрапалітэн). Члены МААП праходзяць спецыяльную падрыхтоўку на базе тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў, вайсковых часцей, устаноў адукацыі сілавых ведамстваў[6]. На 2019 год у руху МААП удзельнічаў каля 15 тыс. чалавек, створаны 691 атрад[6].

У лютым 2019 года ў гродзенскім СМІ быў апублікаваны рэпартаж пра членаў МААП, якія самастойна патрулявалі гродзенскія вуліцы, маючы пры сабе гумовыя дубінкі[7]. Як пазней патлумачыў першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ, хлопцы праявілі ўласную ініцыятыву. Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што нашэнне дубінак і іх прымяненне прадстаўнікамі МААП незаконна, бо гумовыя дубінкі з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі, ужыванне якіх рэгламентуецца Законам Аб унутраных войсках[8].

Фінансаванне

13 студзеня 2003 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжвалася:

  1. Уключэнне яго кіраўнікоў у склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  2. Рамонт будынку штаб-кватэры аб’яднання за кошт урадавых сродкаў;
  3. Утрыманне мясцовых аддзяленняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.

3-і пункт указу прызначаўся «для службовага карыстання» і не публікаваўся[9].

Асноўнае фінансаванне БРСМ атрымлівае з дзяржаўнага бюджэту, але падтрымку БРСМ аказваюць і з мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыі пра тое, на што трацяцца грошы, БРСМ не падае. У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасць да 2010 года[10], але ў 2011 годзе БРСМ атрымаў фінансаванне 20,5 млрд руб. (6,6 млн долараў ЗША) — 98 % усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў Беларусі[11].

БРСМ валодае газетамі «Знамя юности», «Переходный возраст», «Зорька», укладышам у газету «Звязда» «Чырвоная змена», радыёстанцыямі «Пілот FM» і «Душевное радио»[12].

Фінансаванне БРСМ з дзяржаўнага бюджэту:

Крытыка

Паводле інфармацыі СМІ, у арганізацыі з моманту заснавання практыкуецца прымус да ўступлення[22][23][24][25][26][27], а таксама членства без ведама чалавека[28][29].

У кастрычніку 2018 года быў апублікаваны схаваны відэазапіс, на якім намесніца дырэктара адной з мінскіх гімназій у грубай форме патрабуе ад вучняў уступіць у БРСМ[30].

Міжнародныя сувязі

Станам на 2013 год на афіцыйным сайце БРСМ паведамлялася аб міжнародным супрацоўніцтве з наступнымі арганізацыямі: Маладая гвардыя Адзінай Расіі(руск.) бел. (Расія), Жас Отан(руск.) бел. (Казахстан), Саюз міжнародных арганізацый Расійскай Федэрацыі і Савет моладзевых арганізацый Аўтаномнай Рэспублікі Крым, Левы фронт — Саюз камуністычнай моладзі (Венгрыя), Камуністычная моладзь Грэцыі(англ.) бел., Саюз рэвалюцыйнай моладзі Сірыі(руск.) бел., Нацыянальны інстытут моладзі Венесуэлы, Лівійская нацыянальная моладзевая арганізацыя[31].

Станам на 2019 год БРСМ супрацоўнічае з наступнымі арганізацыямі: Расійскі саюз моладзі, Аб’яднаны цэнтр «Монолит» (Курск, Расія), Саюз сельскай моладзі(польск.) бел. (Польшча), Жас Отан(руск.) бел. (Казахстан), Усекітайская федэрацыя моладзі(англ.) бел.[32].

Першыя сакратары ЦК

У культуры

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Гл. Дэнамінацыя ў Беларусі 2016 года.

Зноскі

  1. Маладзёжная палітыка — у прыярытэце дзяржавы: першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стаў Аляксандр Лук’янаў (нявызн.), Звязда (12 жніўня 2021). Праверана 8 верасня 2021.
  2. Грамадства (нявызн.). president.gov.by. Праверана 10-6-2019.
  3. 1 2 Общественное объединение «Белорусский республиканский союз молодежи»(руск.) . brsm.by. Праверана 10-6-2019.
  4. Молодежная политика в Беларуси свелась исключительно к поддержке БРСМ(руск.) . belpartisan.org (web. (18 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 10-6-2019.
  5. Молодежные отряды охраны правопорядка БРСМ отметят 15-летие со дня основания(руск.) . minsknews.by (1 лютага 2019). Праверана 11-6-2019.(недаступная спасылка)
  6. 1 2 БРСМ. МООП(руск.) . brsm.by. Праверана 11-6-2019.
  7. «Раз прышлося прымяніць дубінку». Байцы МААП пра патруляванне Гродна (нявызн.). hrodna.life (23 лютага 2019). Праверана 11-6-2019.
  8. «Дручкі гэта асабістая ініцыятыва хлопцаў». У БРСМ распавялі пра байцоў МААП у цэнтры Гродна (нявызн.). belprauda.org (26 лютага 2019). Праверана 11-6-2019.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 13.01.2003 N 16 «О государственной поддержке общественного объединения “Белорусский республиканский союз молодежи»(руск.) . web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2016. Праверана 7-6-2019.
  10. 1 2 Секретарь БРСМ: «В наших планах — получать европейское финансирование»(руск.) . charter97.org (16 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2016. Праверана 7-6-2019.
  11. Амаль 100% грошай, вылучаных на моладзевую палітыку, забярэ БРСМ (нявызн.). belsat.eu (17 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7-6-2019. Праверана 7-6-2019.
  12. БРСМ. Наши СМИ(руск.) . brsm.by. Праверана 10-6-2019.
  13. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2012 год». 30 декабря 2011 г. N 331-З(руск.) . minfin.gov.by. Праверана 7-6-2019.
  14. 1 2 Расходы государства на БРСМ сопоставимы с бюджетом Совмина(руск.)  (недаступная спасылка). udf.by (21 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 7-6-2019.
  15. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2013 год». 26 октября 2012 г. № 432-З(руск.) . minfin.gov.by.
  16. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2014 год». 31 декабря 2013 г. № 95-З(руск.)  (недаступная спасылка). pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 7-6-2019.
  17. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2015 год». 30 декабря 2014 г. № 225-З(руск.) . minfin.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 7-6-2019. Праверана 7-6-2019.>
  18. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2016 год». 30 декабря 2015 г. № 341-З(руск.) . minfin.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 7-6-2019. Праверана 7-6-2019.
  19. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2017 год». 18 октября 2016 г. № 431-З(руск.) . minfin.gov.by. Праверана 7-6-2019.
  20. Сколько миллионов школьных обедов можно было бы купить на деньги БРСМ(руск.) . charter97.org (1 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 7-6-2019. Праверана 7-6-2019.
  21. Закон Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2019 год». 30 декабря 2018 г. № 160-З(руск.) . minfin.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 7-6-2019. Праверана 7-6-2019.
  22. Молодежь протестует против принудительного вступления в БРСМ(руск.) . charter97.org (web.archive.org) (21 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2009. Праверана 10-6-2019.
  23. Протестанты жалуются на БРСМ(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (16 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 10-6-2019.
  24. У Магілёве моладзь спрабуе абараніцца ад БРСМ(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (25 верасня 2007). Праверана 10-6-2019.
  25. Вітольд Няўрыда. У Магілёве сакратар пярвічкі БРСМ выйшла з арганізацыі(бел. (тар.))   (нявызн.)?. nashaniva.by (web.archive.org) (17 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2008.
  26. Ціснуць за неўступленне ў БРСМ (нявызн.). spring96.org (8 снежня 2008). Праверана 10-6-2019.
  27. У Рэчыцкім педагагічным каледжы прымушаюць уступаць у БРСМ нават расіян? (нявызн.). nashaniva.by (12 сакавіка 2019). Праверана 10-6-2019.
  28. Студентов насильно записывают в БРСМ из-за «технической ошибки»(руск.) . charter97.org (web.archive.org) (14 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 10-6-2019.
  29. Любовь Касперович. 11-классники узнали, что состоят в БРСМ и платят взносы, хотя никуда не вступали. Союз: «Это провокация»(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (5 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 10-6-2019.
  30. «Вы супраць палітыкі прэзыдэнта?» Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (30 кастрычніка 2018). Праверана 10-6-2019.
  31. БРСМ. Соглашения о двустороннем сотрудничестве(руск.) . brsm.by (web.archive.org). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 10-6-2019.
  32. БРСМ. Партнеры(руск.) . brsm.by. Архівавана з першакрыніцы 11-6-2019. Праверана 11-6-2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
2002 год у Беларусі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 2002 годзе
Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Грамадскія арганізацыі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2002 годзе