Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне сельскай гаспадаркі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Ігар Брыло[1].
Цэнтральны апарат — 7 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 4 упраўленні, 2 інспекцыі, па адным аддзеле і сектары[2].
Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановай Ураду БССР ад 12 жніўня 1991 года № 312, паводле якой міністр прызначаўся Вярхоўным Саветам[4]. Пастановай ад 12 лютага 1996 года № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 міністр прызначаецца прэзідэнтам[3].