wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Орда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орда. Міхаіл Сяргеевіч Орда (нар. 28 верасня 1966, Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 г. слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1991 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарны лекар». З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 19921994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (19941997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.

25 сакавіка 2003 г. быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (20002004) па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканняў (20042008). Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламэнце. У 2008 г. абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[1] З 2014 г. — старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экземпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства[2][3].

Крытыка, санкцыі ЕС

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па пытаннях палітычных рэпрэсій[4].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[5].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].

Сям’я

Жанаты, мае сына, дачку.

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.belayarus.by/today/organ/
  2. https://naviny.by/article/20200806/1596719519-v-podderzhku-kandidata-lukashenko-napechatali-pochti-pyat-millionov
  3. https://belisrael.info/?p=25138
  4. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko(польск.) бел., Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 45. — 72 с.
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  6. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников(руск.) . reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1966 годзе
Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Нарадзіліся 28 верасня
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Нарадзіліся ў Дзятлаве
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Прафсаюзныя дзеячы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Члены РГА «Белая Русь»
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі