wd wp Пошук:

Саюз моладзі Беларусі

Саюз моладзі Беларусі, Беларускі саюз моладзі — беларуская добраахвотная маладзёжная арганізацыя. Створаны ў снежні 1991 г. на XXX з’ездзе ЛКСМБ у выніку перайменавання яго ў «Саюз моладзі Беларусі».

Задачы

Асноўнай задачай Беларускага саюза моладзі было вырашэнне сацыяльных праблем, абарона жыццёвых інтарэсаў маладых людзей.

Дзейнасць

У лютым 1995 г. на XXXII з’ездзе Саюза моладзі Беларусі перайменаваны ў «Беларускі саюз моладзі», а ў маі 1999 г. на XXXIV з’ездзе — у грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз моладзі». Аб’ядноўвала юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—30 гадоў. На 1 студзеня 1999 г. дзейнічалі ЦК, 6 абкамаў, 53 райкамы, 21 гаркам, якія аб’ядноўвалі 21 950 членаў СМБ.

У 2002 г. на базе Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі быў створаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе