wd wp Пошук:

Разбітае сэрца пацана

«Разбітае сэрца пацана» («РСП») — беларускі музычны гурт, заснаваны ў канцы 1990-х гадоў. Вылучаецца тым, што піша і выконвае свае песні на трасянцы.

Гісторыя

Калектыў «Разбітае сэрца пацана» быў заснаваны ў сценах Універсітэта культуры ў канцы 1990-х. Заснавальнікамі былі два студэнта: Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце «Склеп» і Саша Маленькі (пазней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Дуэт праіснаваў пару дзён, даў шэраг канцэртаў у аўдыторыі і сышоў у нябыт да 2005 года, калі Дзяніс Тарасенка з аднакурснікам Паўлам Гарадніцкім рэанімавалі ансамбль, пакінуўшы назву, канцэпцыю і інструменты: баян і піяніна-раяль-сінтэзатар. Праводзіліся акцыі «Даеш трохразавае пітаніе ў студзенчаскія масы» — канцэрт проста ў «кулькоўскай» сталовай у час абеду, фаер-шоў з петардамі і іншы рух. У гэты час да гурта далучаецца падтанцоўка, якая часта змяняе назвы: «Гаечкі», «Зорачкі», «Плахішкі» (сышлі з «Харошак»), «ЭВМ» і «Расцішка».

У 2006 да калектыва далучаюцца бас-гітарыст Андрэй «Эндру» Восіпчык, вядомы па гуртах Exist, Long Play і Parason, ударнік Юрый Сізоў. Дзяніс змяняе баян на гітару, Павел раяль на флейту, і ў 2007 годзе ансамбль прыступае да запісу першага альбома «Розавы закат». У запісе прынялі ўдзел усе вышэйзгаданыя музыкі, а таксама заснавальнік гурта «Кассиопея» Ліберзон. Частка матэрыялу была запісана на хатняй студыі Юрыя «Хобіта» Купрашова, а астатняе — на студыі «Селах». У актыве гурта — канцэрты ў мінскім Палацы мастацтваў з «Сашам і Сірожам», у маскоўскім Цэнтры імя Меерхольда, у віленскім клубе BiXX і інш.

У 2008 у калектыў прыходзіць новы бубнач Аляксандр Кавалёў, вядомы па праекту МУТНАЕВОКА, такі склад застаецца актуальным і па сёняшні час.

У 2020 гурт нярэдка выступаў разам з Бенькай, у тым ліку і на «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска[1].

Тэматыка песень

У асноўным, гурт раскрывае ў сваіх песнях тэму непадзеленага кахання, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцця мясцовага вясковага «пацана».

Часам творчая думка сягае далёка за межы Беларусі: так, у песні «Венесуэла знайшлі адлюстраванне беларуска-венесуэльскія адносіны.

Дыскаграфія

Склад

Зноскі

  1. https://belisrael.info/?p=25925
  2. Разбітае сэрца пацана “Розавы закат” / Experty.by
  3. Разбітае Сэрца Пацана “Не налівай” (+аўдыё) / Experty.by
  4. Концептуальный мини-альбом от “Разбітага Сэрца Пацана” (+скачать) / Experty.by
  5. Р.С.П. “Пасрэдствам срэдств” (+аудио) / Experty.by
  6. Карняплоды любві. Разбiтае Сэрца Пацана
  7. «РСП» прэзентавалі альбом «Ашчушчэнія»
  8. «РСП» выпустили альбом «Шанс/off»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта