wd wp Пошук:

Мінскі метрапалітэн

Мі́нскі метрапалітэ́нметрапалітэн у горадзе Мінску. З’яўляецца рэйкавым па-завулічным (цалкам падземным) гарадскім грамадскім транспартам на электрычнай цязе.

Храналагічна з’яўляецца дзявятым адкрытым метрапалітэнам у постсавецкай прасторы, а таксама адзінай на дадзены момант сістэмай метро на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па колькасці пасажыраў у год займае чацвёртую пазіцыю сярод краін СНД (пасля Маскоўскага, Санкт-Пецярбургскага і Кіеўскага метрапалітэнаў адпаведна).

Складаецца з 33 станцый на трох лініях: Аўтазаводскай (14 станцый), Маскоўскай (15 станцый) і Зеленалужскай лініі (4 станцыі). На дадзены момант (2020 год) працягваецца будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі, у якой у сукупнасці плануецца 14 станцый, а таксама праектуюцца станцыі чацвёртай лініі.

Развіццё Мінскага метрапалітэна

Гісторыя

Гісторыя мінскага метрапалітэна пачынаецца ў канцы 1960-х. У мінскіх уладаў з’явілася ідэя пабудаваць у горадзе новы від грамадскага транспарту. У той час у СССР метро будавалі ў гарадах з насельніцтвам не менш за мільён чалавек. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Мінск рос хутчэй за ўсе іншыя буйныя гарады СССР[2] галоўным чынам дзякуючы хуткаму развіццю прамысловасці. У выніку ужо ў 1972 у горадзе нарадзіўся мільённы жыхар. Напачатку 1970-х гадоў беларуская сталіца сутыкнулася з істотнымі цяжкасцямі ў перавозцы людзей (вычарпаў сваю прапускную здольнасць шэраг асноўных магістраляў). Разглядаліся тры варыянты развіцця транспартнай сістэмы: аўтобус «экспрэс», хуткасны трамвай і метрапалітэн, які і быў абраны[3].

План будаўніцтва Мінскага метро быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР 4 лютага 1974. 3 мая 1977 пачалося будаўніцтва, а 29 чэрвеня 1984 пачаўся рэгулярны рух цягнікоў ад станцыі «Маскоўская» да станцыі «Інстытут культуры» Маскоўскай лініі. У 1985 пачалося будаўніцтва адрэзку другой лініі метро ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Трактарны завод». У 1990 па гэтай лініі пачалі хадзіць цягнікі.

Кароткае апісанне

На сённяшні дзень Мінскае метро складаецца з трох ліній агульнай працягласцю 41,8 км, 33 станцый і двух электрадэпо.

Аб’ём перавозкі пасажыраў метрапалітэнам за 2020 год склаў амаль 219 мільёнаў 290 тысяч чалавек. Сярэднясутачная перавозка пасажыраў у тым годзе склала амаль 600 тысяч. Удзельная вага метрапалітэна ў перавозках з’яўляецца самым значным сярод іншых відаў гарадскога транспарту і складае 36,4%[4].

Усе лініі і станцыі мінскага метро падземныя, дробнай закладкі. Уваход на падземныя вестыбюлі ў большасці выпадкаў сумешчаны з падвулічнымі пешаходнымі пераходамі. Таксама ў падземцы маецца 43 эскалатары, 9 травалатараў і 61 ліфт[5].

Маскоўская лінія

Асноўны артыкул: Маскоўская лінія Будаўніцтва першай лініі Мінскага метрапалітэна пачалося 3 мая 1977 года. Першая чарга будаўніцтва ўключала 8 станцый. Рэгулярны рух цягнікоў на гэтым участку распачаўся 30 чэрвеня 1984 года. Адкрываў лінію першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Слюнькоў[6].

Пазней лінія яшчэ чатыры разы падаўжалася і зараз мае даўжыню 19,2 км і складаецца з 15 станцый (Малінаўка,Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Інстытут Культуры, Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія Навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча). Лінію абслугоўвае Маскоўскае электрадэпо.

Аўтазаводская лінія

Асноўны артыкул: Аўтазаводская лінія, Мінск Праектаванне другой лініі Мінскага метро пачалося ў пачатку 1980-х гадоў. Планавалася звязваць Заводскі раён з Чырвоным борам. Будаўніцтва першай чаргі Аўтазаводскай лініі, у склад якой уваходзіла 6 станцый, пачалося ў 1984 годзе. 31 снежня 1990 года пяць з іх, уключаючы перасадачны пункт, звязаны з першай лініяй, былі аддадзены да ўжытку. Праз тры месяцы — у сакавіку 1991 года — была аддадзена да ўжытку станцыя «Першамайская». Пасля гэтага лінія падаўжалася чатыры разы і зараз мае даўжыню 18,1 км і складаецца з 14 станцый (Магілёўская, Аўтазаводская, Партызанская, Трактарны Завод, Пралетарская, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская, Маладзёжная, Пушкінская, Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка). Лінію абслугоўвае Магілёўскае электрадэпо.

Зеленалужская лінія

Асноўны артыкул: Зеленалужская лінія Зеленалу́жская лінія (трансліт.: Zielienalužskaja linija ) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») ўведзеныя ва ўжытак 7 лістапада 2020 года.

Пасажырапаток

1985 1987 1991 1996 1998 2002 2006 2008 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020
Колькасць пасажыраў, млн у год 79,2 95,5 101,6 142,8 220,4 298 263,9 244,2 328,3[7] 318,5 305,3[8][9] 291,0[10] 284,2 283,36[11] 293,72[12] 219,29[13]
Доля ў гарадскіх пасажырскіх перавозках 7,5 % 8,5 % 8,4 % 27,9 % 26,1 % 30,4 % 36,8 % 33,9 % 37,0 % 38,4 % 39,3 % 40,15 % 43,0 % 44,8 % н/д 36,4%

Развіццё

Праект чацвёртай лініі

У перспектыве плануецца будаўніцтва чацвёртай лініі. Яна пройдзе пад Другім кальцом ад Вяснянкі да Серабранкі і Чыжоўкі.

Cхема развіцця ліній метрапалітэна (2016)
Лініі Мінскага метрапалітэна
. 1 .  Маскоўская  . 2 .  Аўтазаводская  . 3 .  Зеленалужская  . 4 .  Кальцавая 

Цікавыя факты

Асаблівасці

Мабільная сувязь

На ўсіх станцыях мінскага метрапалітэна працуе сотавая сувязь.

Назвы-цёзкі

З 33 станцый мінскага метро ў 13 ёсць станцыі-цёзкі ў іншых гарадах СНД.

  1. Аўтазаводская
  2. Кастрычніцкая
  3. Маладзёжная
  4. Маскоўская
  5. Партызанская
  6. Першамайская
  7. Плошча Леніна
  8. Плошча Перамогі
  9. Пралетарская
  10. Пушкінская
  11. Спартыўная
  12. Трактарны завод
  13. Фрунзенская

Рэкорды

Турнікеты

У нумарацыі турнікетаў першая лічба азначае нумар станцыі.

З’ява ў культуры

Аварыі

У філатэліі

Зноскі

  1. 1 2 Метро сегодня // Минский метрополитен: официальный сайт
  2. Польский С. А. Демографические проблемы развития Минска. — Минск: БГУ, 1976. — С. 17-18.
  3. Минское метро: архивные съёмки и проекты будущего(недаступная спасылка)
  4. МЕТРО ПА-РАНЕЙШАМУ АСНОЎНЫ ПАСАЖЫРСКІ ТРАНСПАРТ МІНСКА
  5. Дзяржпрамнагляд МНС праверыў спраўнасць травалатараў новай Веткі мінскага метро
  6. 30 лет назад минчане опробовали новый вид транспорта — метрополитен (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  7. Обойтись без бюджета? В прошлом году жетончик мог стоить 4600 рублей, в нынешнем — около 5000 Архівавана 25 верасня 2020.
  8. Минский метрополитен в 2015 году: некоторые итоги
  9. В 2015 году Минский метрополитен перевёз на 4 % меньше пассажиров, чем в 2014-м Архівавана 31 студзеня 2016.
  10. Минский метрополитен в 2016 году: цифры и факты
  11. За 2018 год – перевезли более 283 миллионов пассажиров
  12. В 2019 году перевезли на 10 миллионов пассажиров больше
  13. Метро по-прежнему основной пассажирский транспорт Минска

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
1984 год у Мінску
Мінскі метрапалітэн
З’явіліся ў 1984 годзе
Метрапалітэны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі