wd wp Пошук:

Андрэй Эдуардавіч Белякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белякоў. Андрэй Эдуардавіч Белякоў (нар. 17 ліпеня 1976, Гомель) — беларускі палітык. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў выхавальнікам аздараўленчага цэнтра «Крышталь», педагогам-арганізатарам сярэдняй школы № 41 г. Гомеля, першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага гарадскога камітэта, першым сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Белякоў Андрэй Эдуардавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»