wd wp Пошук:

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, галоўны корпус размешчаны па праспекце Незалежнасці, 65. Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Будаўніцтва Політэхнічнага інстытута ў 1935 годзе. Пасля вайны будынак істотна рэканструяваны ў стылі савецкага класіцызму (цяпер галоўны корпус)

У 1920 годзе Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 годзе рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) у 1933 годзе створаны Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 годзе Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).

9 снежня 2020 года за значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта, ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы[1].

Факультэты

Рэктары

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2020 № 456 «Аб узнагароджанні»(нявызн.) (недаступная спасылка) (9 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 2020-12-9.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Кавалеры ордэна Працоўнай Славы (Беларусь)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе
1920 год у Мінску
Праспект Незалежнасці (Мінск)
Універсітэты Мінска
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Універсітэты паводле алфавіта