wd wp Пошук:

Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачоў. Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў (19 лютага 1939, г. Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).

Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[1].

Зноскі

  1. Ткачоў, Валянцін Дзмітрыевіч (доктар фізіка-матэматычных навук; фізіка ; 1939—1985)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Рэктары БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў