wd wp Пошук:

Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарашэвіч. Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (19 (6) лістапада 1900, Орша28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.

Біяграфія

З сям’і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).

У 19281929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (19331941, 19451959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 19591968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы

Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.

Ушанаванне памяці

Яго імём названа адна з вуліц Мінска.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Міністры асветы БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Рэктары БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Геадэзісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада