wd wp Пошук:

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ (ФІТР БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя

Факультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: вышэйшай матэматыкі, тэхнічнай фізікі, электрапрывадаў і аўтаматызацыі прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў, робататэхнікі і аўтаматызацыі машынабудавання. Факультэт пачынаўся з двух спецыяльнасцяў — «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання» і «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак», якія мелі спецыялізацыі па робататэхніцы.

У 1984 годзе ў склад факультэта ўвайшла кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі са спецыяльнасцю «Прыкладная матэматыка». У гэтым жа годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» і па спецыяльнасці «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання».

У 1998 годзе факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм быў перайменаваны ў факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі.

У 2000 годзе на базе факультэта быў створаны Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі.

У 2002 годзе на факультэце адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».[1]

Склад факультэта

Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры:

Дэканы

Зноскі

  1. Гісторыя факультэта

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Факультэты БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1983 год у Мінску
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта