wd wp Пошук:

Сяргей Васільевіч Харытончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытончык. Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. 7 сакавіка 1971, Красны, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2017), дацэнт. Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 сакавіка 1971 года ў Красным Смаленскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў з срэбным медалём школу № 18 горада Баранавічы. Працаваў аўтаслесарам, вадзіцелем на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна[1].

У 1989 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, якую скончыў з адзнакай у 1994 годзе[1].

Пасля заканчэння ВНУ з 1994 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. вучонага сакратара (у 2001—2002)[2], начальнікам аддзела, дырэктарам камп’ютэрнага цэнтра машынабудаўнічага профілю ў Навуковым цэнтры праблем механікі машын НАН Беларусі[1]. З ліпеня 2005 года — дырэктар Рэспубліканскага камп’ютарнага цэнтра машынабудаўнічага профілю Інстытута механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.

З 2002 года пачаў працаваць ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры «Вялікагрузныя аўтамабілі» аўтатрактарнага факультэта[1]. У 2014 годзе стаў дэканам машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 2016—2017 гадах працаваў прарэктарам БНТУ па вучэбнай рабоце.

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам БНТУ[3].

У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2012 годзе — доктарскую дысертацыю[1]. У 2006 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку больш за 20 патэнтаў[4].

У 2006 і 2014 гадах атрымліваў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады вучоны[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Баландин, К. И. Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ / К. И. Баландин. — Минск: БНТУ, 2018. — 15 с. — С. 15.
  2. профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2001
  3. Президент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений
  4. БИОГРАФИИ РЕКТОРОВ БПИ — БГПА — БНТУ
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Рэктары БНТУ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснінскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ