wd wp Пошук:

Самуіл Іахімавіч Пазняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазняк. Самуіл Іахімавіч Пазняк (нар. 7 лістапада 1897, Мінск — 2 верасня 1966, Мінск) — беларускі хімік-тэхнолаг, спецыяліст у галіне біятэхналогіі харчовых прадуктаў. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (хімічны факультэт, 1924).

Працаваў у Мінскім губернскім упраўленні па эвакуацыі палонных і бежанцаў (1918—1920, камендант), Цэнтральнай хімічнай лабараторыі Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР (1924—1925, стажор), Маскоўскім піваварным заводзе (з 1925, памочнік майстра), Белхарчтрэсце Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР (Цэнтральная хімічная лабараторыя, загадчык лабараторыі), Навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці БССР (з 1932, намеснік дырэктара на навуцы, дырэктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1928, дацэнт кафедры брадзільнай вытворчасці, у 1939—1941 і з 1947 — загадчык кафедры тэхналогіі харчовых вытворчасцей, у 1939—1941 і 1945—1947 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: піваварная вытворчасць.

Пахаваны на Усходніх могілках (сектар 26, рад 15, участак 6), г. Мінск.

Узнагароды

Ордэн «Знак Пашаны» (1944), Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і інш[1].

Зноскі

  1. Пазняк, Самуіл Іахімавіч (кандыдат біялагічных навук ; 1897—1966)
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Рэктары БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску