Беларуска-івуарыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычным адносінам паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кот-д’Івуар. Усталяваны 30 верасня 1998 года.
У 2010, 2011, 2012 гг. адбыліся візіты ў Кот-д’Івуар беларускіх дэлегацый на чале з памочнікам прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях В. У. Шэйманам[1].
12 красавіка 2013[2] і 6 красавіка 2017[3] у Маскве прайшлі сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Кот-д’Івуара ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Бернарам Тана-Бучуе. Адбыўся абмен думкамі па развіцці двухбаковага партнёрства. Падчас другой гутаркі асаблівая ўвага была нададзена пытанню фарміравання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.
Па выніках 2007 года Кот-д’Івуар увайшоў у сямёрку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ў Афрыцы. Паводле статыстыкі за ўвесь кантынгент, краіна заняла шостае месца па памеры тавараабароту з беларускім бокам. Па Заходняй Афрыцы дзяржавы ўзяла другі радок, саступіўшы першынство Гане. Беларуска-івуарыйскі тавараабарот вырас на 20,2% па адносінах да 2006 года, перавысіўшы мяжу ў 13 млн дал. Рост беларускага экспарту ў гэтую краіну склаў 36,1%, а імпарт з Кот-д’Івуара апынуўся ў памеры толькі 22% ад узроўню 2006 г. У выніку станоўчае гандлёвае сальда склала 12,4 млн даляраў[4].
У 2012 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $ 46,97 млн., беларускі экспарт —$ 16,34 млн., імпарт — $ 30,63 млн[2]. У 2020 годзе краіны нагандлявалі на 52 682,8 тыс. долсраў, што складае 80,9% ад вынікаў 2019-га. З гэтага 26 571,6 тыс. — беларускія пастаўкі (74,1% ад папярэдняга года), 26 111,2 — івуарыйскія (89,1%). Сальда аказалася станоўчым, склаўшы 460,4 тысяч[5]. Асноўныя таварныя пазіцыі Беларусі сталі калійныя ўгнаенні (21,1 млн. долараў) і металапрадукцыя (4,9 млн. долараў). У сваю чаргу Кот-д’івуар паставіў какава-бабы (17,1 млн. долараў), какава-паста (5,6 млн. долараў), какава-парашок (1,6 млн. долараў)[6].
Дынаміка гандлю дзвюх дзяржаў за 2012—2020 гг. у млн. доларах ЗША (паводле дадзеных дыпмісіі Беларусі ў Нігерыі)[6]:
Год | Тавараабарот | Беларускія пастаўкі | Івуарыйскія пастаўкі | Сальда |
---|---|---|---|---|
2012 | 46,9 | 16,3 | 30,6 | 14,3 (-) |
2013 | 38,1 | 20,6 | 17,5 | 3,1 (+) |
2014 | 41,5 | 15,8 | 25,7 | 9,9 (-) |
2015 | 38,7 | 23,6 | 15,1 | 8,5 (+) |
2016 | 70,8 | 15,2 | 55,6 | 40,4 (-) |
2017 | 72,3 | 29,3 | 43,0 | 13,7 (-) |
2018 | 57,4 | 23,3 | 34,1 | 10,8 (-) |
2019 | 65,1 | 35,8 | 29,3 | 6,5 (+) |
2020 | 52,7 | 26,6 | 26,1 | 0,5 (+) |
Дзяржавы не заключылі ніводнага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Тым не менш у Рэспубліцы Беларусь па стане на 2016 год навучаліся тры івуарыйцы[7].
Гл. таксама: Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь У 2000-х гадах, з пачаткам Першай Івуарыйскай вайны, Беларусь пачала актыўна пастаўляць ваенную тэхніку для Узброеных Сіл Кот-д’Івуара. У 2002-м прададзены 2 Мі-24В, 10 мінамётаў 2С12 «Сані» і 12 БМП-1. У 2003 годзе пастаўлены 2 Су-25УБ (двухмесныя), 6 РСЗА БМ-21, 6 БТР-80, 13 БРДМ-2 і 1 БМП-1. У 2004 годзе івуарыйцы атрымалі яшчэ 2 Су-25, але ўжо аднамесных[8]. Пастаўкі авіяцыйнай тэхнікі былі найбольш значныя, паколькі падчас баявых дзеянняў аэрадром у Буаке, дзе грунтаваўся асноўны кулак ВПС Кот-д’Івуара, быў захоплены групоўкай «Новыя сілы», і значную частку авіяпарку краіна страціла[9].
Разам з узбраеннем у краіну прыбыла група беларускіх ваенных спецыялістаў, якая складалася з пілотаў і тэхнікаў. Іх задачай стала перанавучанне івучарыйскіх пілотаў, што раней ляталі на Dassault/Dornier Alpha Jet, да палётаў на Су-25[9]. Па некаторых дадзеных, у 2005 годзе беларускія спецыялісты зноў прыбылі ў Кот-д’Івуар для аднаўлення ВПС пасля французска-івуарскага канфлікту[10].
У канцы 2010-х Кот-д’Івуар закупіў у Беларусі 4 адзінкі БТР-70МБ1[11] і восем БРДМ «Кайман»[12]. 7 жніўня 2018 года апошнія ўдзельнічалі ў парадзе з нагоды дня незалежнасці краіны[12]. У лютым і маі 2020 года з мэтай дапамогі ў эксплуатацыі гэтых машын з Беларусі зноў прыбылі ваенспецы[13].