wd wp Пошук:

БМП-1

БМП-1 — савецкая гусенічная баявая машына пяхоты.

Канструкцыя i браніраванне

Для паспяховага пераадольвання водных перашкод у БМП-1 былі ўсталяваныя полыя металічныя каткі, якія павялічваюць плавучасць.

Рухальная ўстаноўка была створана на базе вельмі ўдалага 12-цыліндравага дызеля У-2, які з’яўляўся базавым агрэгатам для многіх грамадзянскіх і ваенных вырабаў СССР.

Бранекорпус БМП-1 зроблен з сталёвай катаннай брані высокай цвёрдасці. У верхняй лэбавай частцы вялікі люк. Вежа канічнай формы.

Бартавая, кармавая браня і дах корпуса і вежы забяспечваюць абарону машыны ад 7,62-мм куль стралковай зброі з нулявой далёкасці і ад лёгкіх аскепкаў артылерыйскіх снарадаў, але не абараняюць ад агню 12,7-мм кулямёта з блізкай дыстанцыі і ад цяжкіх снарадных аскепкаў.

Мадыфікацыі

На ўзбраенні

Дзяржавы, на ўзбраенні якіх знаходзіцца БМП-1:

Удзел у канфліктах

БМП-1 быў задзейнічаны ва ўзброеных канфліктах у Афрыцы (Чадска-лівійскі канфлікт, грамадзянскія войны ў Анголе, Лівіі і Кот-д’Івуар), Азіі (Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы, пагранічны канфлікт на востраве Даманскі), на Блізкім Усходзе (Грамадзянскія войны ў Сірыі, Емене і Ліване, Афганская вайна 1979-1989 гадоў, Ірана-іракская вайна) i Постсавецкай прасторы (Узброены канфлікт на Украіне, Прыднястроўская вайна, грамадзянская вайна ў Таджыкістане, Карабахская вайна, Чачэнскi канфлікт).

Гл. таксама

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя СССР
Катэгорыя·Баявыя машыны пяхоты
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта