wd wp Пошук:

Бацунь

Бацу́нь[1] (трансліт.: Bacuń, руск.: Бацунь) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 31 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні пяць невялікіх вадаёмаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На ўсходзе ад іх праходзіць такой жа арыентацыі крывалінейная, ледзь выгнутая шыротная вуліца, да якой з поўдня далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя. Сяло Бацуні ў 1503 годзе згадана ў перапісцы пра памежныя спрэчкі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У сяле знаходзіліся 3 дыма, 2 службы. Згадваецца як вёска Буцінічы ў матэрыялах 1526-27 гадоў. У 40-х гадах XVII стагоддзя па інвентары Гомельскага стараства вёска Бацуны — 3 дыма, 2 службы, 3 вала, 3 каня.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе цэнтр стараства, у якое ўваходзілі 2 вёскі (240 жыхароў мужчынскага полу), прыналежала Халецкім. У 1861 годзе адбываліся хваляванні сялян у сувязі з прыгнятаннямі з боку абшарніка, былі падушаны ваеннай сілай і судовым пераследам. У 1872 годзе адкрыта школа. Гаспадар аднаго фальварка меў у 1877 годзе 280 дзесяцін, другога — 623 дзесяціны зямлі. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і фальварак. У 1909 годзе — 1081 дзесяціна зямлі, школа, млын, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

З 8 снежня 1926 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Бацунскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Дзейнічалі пачатковая школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны шлях», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 17 двароў і забілі 5 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 121 жыхар вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1968 годзе каля кіравання калгаса ўсталявана скульптура салдата. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Чырвоны шлях». Размяшчаліся швейная майстэрская, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Пашкоўскі.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Крыўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных