Бацу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бацунь.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Івольскага сельсавета[1].