wd wp Пошук:

Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. БАТЭ. Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства горада, колькасць супрацоўнікаў складае каля 4000 чалавек. З’яўляецца галаўной кампаніяй холдынгу «Аўтакампаненты».

Заснаваны ў 1958 годзе. З 1994 года ААТ з сучаснай назвай.

Прадукцыя

Асноўная прадукцыя (2005): стартары да карбюратарных і дызельных рухавікоў і запасныя часткі да іх (прывады, рэле, якары, трансфарматары, шпулі ўзбуджэння); генератары на інжэктарныя рухавікі Волжскага аўтамабільнага завода і рухавікі Запарожскага маторнага завода; электрарухавікі; тавары народнага спажывання (электракаміны, электрапліткі, электрасокавыціскалкі і інш.). Прадукцыя БАТЭ пастаўляецца на мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, расійскія ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод», «Камскі аўтамабільны завод», «Волжскі аўтамабільны завод» і інш.

Холдынг

Холдынг «Аўтакампаненты» быў створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 “Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу «Аўтакампаненты». ААТ «БАТЭ» стала кіруючай кампаніяй холдынгу[1].

У холдынг ўваходзіць 13 прадпрыемстваў:

Дырэктары

Спорт

Асноўны артыкул: ФК БАТЭ Пры прадпрыемстве існуе футбольны клуб «БАТЭ». Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўлена ў 1996 годзе. З’яўляецца першым беларускім клубам, які выйшаў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Пераможца першага ў гісторыі розыгрышу Суперкубка Беларусі.

Зноскі

  1. Холдинг «Автокомпоненты»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Барысава
Катэгорыя·1958 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі