wd wp Пошук:

Анатоль Анатолевіч Капскі

Анатоль Капскі (19 лютага 1966, в. Дуброва, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 22 верасня 2018, Мінск) — беларускі бізнесмен, кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лютага 1966 года ў вёсцы Дуброва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Анатоль Нікіфаравіч быў аграномам, а маці Соф’я Захараўна — цялятніцай. У першы клас пайшоў у дуброўскую пачатковую школу. Неўзабаве сям’я пераехала ў вёску Дзямідаўка каля Барысава. Пачынаючы з чацвёртага класа хадзіў у барысаўскую школу № 1[1].

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) па спецыяльнасці «эканаміст» (1987) і Акадэмію кіравання (2007).

У 19871990 гадах — старэйшы эканаміст па фінансавай працы на 140-м рамонтным заводзе, у 19901996 гадах — намеснік дырэктара прадпрыемства «Полымя», у 19962000 гадах — генеральны дырэктар ТАА «Сталкер». У 1996 годзе стаў прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ. За дапамогу ў будаўніцтве царквы ў Барысаве атрымаў царкоўны ордэн «Святога благавернага князя маскоўскага Данііла Маскоўскага» ад імя патрыярха Алексія II[2]

У 20012005 гадах — намеснік дырэктара, а з 2005 года — дырэктар завода БАТЭ. З 2011 года — дырэктар холдынга «Аўтакампаненты». Падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2010 года адкрыта падтрымліваў дзеючага беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку, быў яго даверанай асобай бо «так падказвала сумленне»[2]

Памёр 22 верасня 2018 года ў Мінску[3]. Пахаваны на могілках у вёсцы Дзямідаўка Барысаўскага раёна[4]. У верасні 2019 года на ягонай магіле быў адкрыты помнік у выглядзе «Барысаў-Арэны», створаны скульптарам Мікалаем Капшаем[5].

Зноскі

  1. Анатоль Капскі і яго БАТЭ: жыццё паміж футболам і заводам
  2. 1 2 «Я заўсёды быў самім сабой…» / Падрых. А. Святланіч // Народная воля. — 2018. — № 76 (4328). — 25 верасня. — С. 2.
  3. Памёр старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі
  4. Як праходзіла развітанне з Анатолем Капскім (відэа)
  5. Аўтар надмагільнага помніка Анатолю Капскаму патлумачыў, чаму ён зроблены ў выглядзе «Барысаў-Арэны».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе