wd wp Пошук:

Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года

Барацьба з тэрарызмам ў Іраку (з 2017 года) — ваенныя аперацыі ўрадавых войскаў Ірака, Сіл народнай мабілізацыі і некаторых замежных сіл па выяўленні і знішчэнню ў Іраку тэрарыстычных груповак, у тым ліку спячых вочак «Ісламскай дзяржавы». Баевыя дзеянні вядуцца ў правінцыях Кіркук, Анбар, Найнава, Дзіяла, Багдад і інш. Ірак вядзе барацьбу сумесна з Сірыяй. Сама кампанія працягваецца з 10 снежня 2017 года, пасля разгрому ў Іраку асноўных сіл IДIЛ[1][2]. Тады яна значна аслабела, страцiўшы ўсе свае захопленыя тэрыторыi, а яе атрады перайшлi да падпольнай дзейнасцi, час ад часу ажыццяўляючы пэўныя акцыi. У падобным становiшчы знаходзяцца таксама iншыя сунiцкiя iсламiсты i прыхiльнiкi Баас, што не толькi змагаюцца з праўрадавымi сiламi, но i ваююць памiж сабой i «Ісламскай дзяржавай». Сярод апанетаў апазiцыi таксама ёсць канфлiкты. Непасрэдна памiж ЗША i праiранскiмi групоўкамi перыядычна адбываюцца сутыкненнi, што ў 2020 годзе амаль не прывяло да пачатку буйнамаштабнай вайны Штатаў з Іранам. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл, у прыватнасці ЗША, абмяжоўваецца каардынацыяй дзеянняў і правядзеннем спецаперацый[3].

У арабамоўных і англамоўных крыніцах падзеі пасля 2017 года называюцца як «Іракскае паўстанне» або «Паўстанне ІДІЛ».

Баявыя дзеяннi

2017

9 снежня 2017 армiя Ірака зачысціла ад баевікоў ІД усю тэрыторыю краіны. Ірак абвясціў пра перамогу над тэрарыстамi, што лiчыцца заканчэннем грамадзянскай вайны (2011—2017)[4]. Тым не менш, баевiкi перашлi да партызанскай вайны i ўзмацнiлi тэрарыстычныя акцыi.

17 снежня ў выніку авіяўдару іракскіх ВПС па сакрэтнай тунэлі тэрарыстаў ліквідаваныя 17 баевікоў.

20 снежня радавы іракскага войска загінуў і генерал-маёр атрымаў раненні на поўначы Ірака, калі іх аўтамабіль наехаў на фугас.

26 снежня ІД аб’явіла, што iх лiдар, Абу Бакр аль-Багдадзі, гатовы вярнуцца ў Ірак для аднаўлення вайны супраць урадавых сіл. Ужо 29 снежня баевікі пачалі контрнаступленне ў Іраку. Па заяве курдскіх крыніц, яны разгарнулi масіраванае наступленне ў раёне гарадоў Хавіджа і Кіркук. Тэрарыстам атрымалася захапіць некалькі населеных пунктаў. Баевікі працягвалi атакаваць пазіцыі курдскага апалчэння Пешмерга на поўдзень ад Кіркук і горада Туз Хурмату. «Ісламская дзяржава» пачала наступленне на фоне хваляванняў, якія адбываюлiся ў дадзеных рэгіёнах паўночнага Ірака, што былi выкліканыя канфрантацыяй Багдаду і курдскага Эрбіля. Раней паведамлялася[5]. 30 снежня джыхадзісты зрабілі засаду на дарозе і раптам атакавалі картэж; у выніку былі забітыя некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў, а таксама больш за 20 ваенных і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Акрамя гэтага, паступалі звесткі пра атаку ІД на поўдзень ад горада Самара; загінулі як мінімум 70 байцоў апалчэння.

2018

На 2018 год ІД ў Іраку, нягледзячы на ​​паразу і страту кантролю над 99% тэрыторый, усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку (яна праводiла каля 75 нападаў у месяц; а спробы арганізацыі тэрактаў у кастрычніку ў іракскіх правінцыях Салахадзін і Кіркук высокія, як ніколі), так і іншых краінах. Так, амерыканскі аналітычны цэнтр CSIS паведаміў высновы свайго даследавання: ІД займаецца перагрупоўкай сіл у Іраку і ажыццяўляюць пераход да партызанскай вайны[6].

Да пачатку 2019 г. групоўка «Ісламская дзяржава», праз два гады пасля страты свайго «халіфата», па інфармацыі курдскай разведслужбы “Зан’яры” і заходніх разведак, адраджалася на поўначы Ірака: актыўнасць групоўкі на поўначы Ірака расла вельмi хутка, назіралася развіццё складанай сеткі вочак і адзначаўся рост колькасці нападаў у рэгіёне[7].

2019

1 кастрычніка 2019 года ў краiне пачалася хваля пратэстаў. На фоне масавых беспарадкаў у канцы кастрычніка адбыліся абстрэлы амерыканскіх ваенных аб’ектаў і тэрыторыі ля пасольства ЗША. Вынікам апошняга інцыдэнту стала гібель аднаго іракскага вайскоўца[8]. Ужо 8 лістапада ракетнай атацы падвергнулася ваенная база Каяра на паўднёвай ўскраіне Масула, дзе дыслакаваныя амерыканскія вайскоўцы: было выпушчана 17 некіравальных рэактыўных снарадаў калібра 122 мм. Увечары 17 лістапада некалькі ракет былі выпушчаны па «Міжнароднай зоне» ў цэнтры Багдада, дзе размешчаны пасольствы ЗША, іншых краін, урадавыя ўстановы.

Разам з гэтым павялічылася актыўнасць тэрарыстычных груповак. Так, 16 лістапада з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Багдадзе на плошчы Тахрыр падчас акцый пратэсту адбыўся тэрарыстычны акт. Невядомымі баевікамі быў узарваны аўтамабіль, што прывяло да гібелі шасці пратэстуючых. Яшчэ трыццаць чалавек атрымалі траўмы[9]. 10 лістапада ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі пяцёра італьянскіх вайскоўцаў. 26 лістапада ў Багдадзе ў выніку трох тэрарыстычных актаў загінулі шасцёра чалавек[10].

29 лістапада адбыўся чарговы ракетны абстрэл «зялёнай зоны»[11].

30 лістапада ў Кіркуку прагрымелі тры выбухі, у выніку якіх шаснаццаць чалавек пацярпелі, у тым ліку некалькі вайскоўцаў[12].

9 снежня непадалёк ад міжнароднага аэрапорта Багдада ўпалі дзве ракеты. Адзначаецца, што ў аэрапорце прагучалі папераджальныя аб нападах сірэны[13]. Пазней высветлілася, што ракетнай атацы падвергнулася ваенная база каля аэрапорта, дзе ў выніку ўдару загінулі шэсць чалавек. Як паведамляецца, агонь вёўся з РСЗА «Кацюша»[14].

25 снежня ў выніку чатырох выбухаў у сталіцы параненыя трынаццаць чалавек[15].

Мiж тым, адбылася эксалацыя канфлікту памiж ЗША i Іранам — краiнамi, якiя згулялi найбольшую ролю ў перамозе над IД на тэрыторыi Iрака.

27 снежня 2019 абстрэляна амерыканскай базы К-1 у Iраку. ЗША ўсклалі адказнасць на апалчэнне «Катаіб Хезбала». 27 снежня амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў «Катаіб Хезбала» і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку. Затым, 31 снежня, адбылася атака на пасольства ЗША ў Багдадзе. Напад здзейснiлi прыхiльнiкi «Катаіб Хезбала». Амерыканскi лiдар Дональд Трамп усклаў адказнасць за гэта на Iран.

2020

Гл. таксама: Вывад амерыканскіх войск з Ірака (2020) 3 студзеня 2020 ВПС ЗША атакавалi міжнародны аэрапорт Багдада, у час чаго загінулі Касем Сулеймані — камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі — і Абу Махдзі Аль-Мухандзіс — камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі».

8 студзеня Іран нанёс удар балістычнымі ракетамі па ваенна-паветранай базе Айн аль-Асад і ў Эрбілі на поўначы Ірака, дзе размешчаныя амерыканскія войскі. бамбардзіроўка адбывалася двума хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук. Адказнасць на сябе ўзяў Іранскі корпус вартавых рэвалюцыі. Адзначаецца, што спачатку былі выпушчаны больш за 10 ракет, а затым каля пяці[16]. Загінула 80 амерыканскіх ваенных[17].

14 студзеня амерыканская ваенная база Эт-Таджы на поўнач ад Багдаду падвергнулася ракетнай атацы. Па дадзеных некаторых СМІ, па ваенных аб’ектах было выпушчана 8 ракет з сістэм залпавага агню, пры гэтым палова з іх разарвалася на тэрыторыі самой базы, астатнія — у яе ваколіцах. Не менш за тры іракцаў параненыя. Вайскоўцы ЗША не пацярпелі. Аб’екту нанесены матэрыяльны ўрон[18].

12 студзеня база ВПС Ірака «Балада» у правінцыі Салах-эд-Дын (выкарыстоўваецца і амерыканскімі ваеннымі) абстрэляная: было выпушчана па меншай меры пяць рэактыўных снарадаў установак «Кацюша». Гэта прывяло да ранення чатырох ваеннаслужачых ВПС Ірака, двое з іх — афіцэры; з амерыканскіх ваенных ніхто не пацярпеў[19]. 21 студзеня адбыўся ракетны абстрэл «зялёнай зоны» Багдаду; у выніку абстрэлу пацярпелых няма[20].

5 мая іракская разведка паведаміла аб тым, што ёй удалося затрымаць ІДІЛ аль-Хашэмі[21][22]. Але пазней аказалася, што гаворка пра іншага чалавека — Абдуле Кардашы[23].

Паводле звестак The New York Times, паўстанцкі рух ІДІЛ пачаў узмацняцца да сярэдзіны года, часткова праз тое, што іракскія сілы бяспекі адцягвалі рэсурсы для барацьбы з пандэміяй COVID-19[24].

Як стала вядома 12 ліпеня, калона з забеспячэннем для амерыканскай ваеннай базы была атакаваная на поўдні Ірака паміж гарадамі Эс-Самаві і Дзіванія, якая накіроўвалася ў Басру. Аб загінуўшых або параненых не паведамлялася, як і пра нападнікаў[25].

24 ліпеня паблізу Багдаду чатырма ракетамі была абстраляная ваенная база. Ніхто з прысутных на яе тэрыторыі не пацярпеў. 27 ліпеня іншая база ў гэтым жа раёне падвергнулася ракетнаму ўдару, па прычыне чаго быў пашкоджаны верталёт. Ужо 28 ліпеня двое афіцэраў 7-й пяхотнай дывізіі былі забітыя ў баі з неназванай групоўкай ў правінцыі Анбар. Напад адбыўся, калі ваенныя патрулявалі пустой ваколіцы недалёка ад горада Хіт, дзе былі заўважаныя групы баевікоў. 30 ліпеня стала вядома аб абстрэле сталічнага аэрапорта[26].

У верасні ў Іраку з’явілася новая групоўка пад назвай «Сарай аль-Мунтакім» («Роты мсціўцаў»). Яе кіраўніцтва заявіла, што яны збіраюцца змагацца з амерыканцамі, а менавіта пачаць атакі на ваенныя калоны[27].

26 снежня ўчынены напады на чатыры транспартныя калоны, якія перавозілі грузы ў інтарэсах амерыканскага кантынгенту. ЗША часова прыпынілі перамяшчэнні войскаў і тэхнікі ў Іраку пасля росту колькасці нападаў на іх ваенныя канвоі[28].

2021

21 студзеня два тэрарыста-смяротніка ІД здзейснілі самападрыў ў цэнтры Багдаду, у ходзе чаго загінула звыш 30 чалавек. Двайны тэракт адбыўся на шматлюдным рынку непадалёк ад плошчы Таяран у цэнтры горада. Пасля атакі былі мабілізаваны ўсе медыцынскія ўстановы горада і ўзмоцнены меры бяспекі, а службы бяспекі перакрылі дарогі, якія вядуць да так званай «зялёнай зоны» Багдаду, дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы, пасольствы і міжнародны аэрапорт[29].

Праз два дні, 23 студзеня, прыкладна 11 байцоў 22-й брыгады «Аль-Хашд аш-Шаабі» загінулі і 18 атрымалі раненні, патрапіўшы ў засаду «Ісламскай дзяржавы» ў правінцыі Салах-эд-Дын на поўначы краіны. Сярод загінулых у тым ліку камандзір брыгады[30].

15 лютага адбыўся ракетны абстрэл горада Эрбіль, дзе загінуў адзін грамадзянскі служачы ЗША, яшчэ пяцёра параненыя. Таксама пацярпеў адзін амерыканскі ваеннаслужачы[31].

Раніцай 3 сакавіка восем ракет трапілі ў амерыканскую базы «Айн аль-Асад» у мухафазе Анбар. Па дадзеных іранскага англамоўнага сайта PressTV, у выніку абстрэлу былі забітыя і двое параненыя шасцёра вайскоўцаў. Амерыканскі бок абверг інфармацыю аб гібелі ваенных, але пацвердзіў сам факт атакі[32].

18 лістапада іракскія вайскоўцы заявілі, у правінцыі Дыяла падчас выканання разведвальнай аперацыі ВПС ліквідавалі пяць баевікоў, якія мелі намер здзейсніць дыверсію – напад на падраздзяленне штаба Аб’яднанага аператыўнага камандавання. Гэтым падзеям папярэднічаў арышт аднаго з камандзіраў ячэйкі ІД «Аль-Фарук». Адзначаецца, што баевікі «Аль-Фарук» падпалілі сем танкаў на дарозе, якая злучае населеныя пункты Эль-Махмудзія і Эль-Хасва, а таксама ўчынілі выбух, у выніку якога загінулі чатыры мірныя жыхары[33].

Увечары 27 лістапада ў раёне Колаё ў правінцыі Дыяла байцы ІД напалі на курдскае апалчэнне. У выніку нападу загінула 5 членаў Пешмергі, яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненні. Таксама на прыдарожнай бомбе падарваўся аўтамабіль пешмерга з падмацаваннем. Увечары 28 лістапада баевікі «Ісламскай дзяржавы» напалі на кантрольна-прапускны пункт у Кіфры ў той жа правінцыі. Напад быў адбіты[34].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Победа над ИГ* в Ираке не означает конца борьбы с терроризмом, считают США(руск.) . РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 12 студзеня 2019.
  2. Постигиловское восстание в Ираке набирает обороты (нявызн.).
  3. https://youtu.ru/tQPQ0sod71A(недаступная+спасылка)
  4. Премьер-министр Ирака заявил о полной победе над ИГ*(руск.) . РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 8 студзеня 2019.
  5. Алексей Громов. ИГ начало крупное наступление в Ираке (нявызн.) (недаступная спасылка). Федеральное агентство новостей No.1. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
  6. Почему Ирак отторг демократию по-американски(руск.) . vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
  7. “Аль-Каида на стероидах”. Курдская разведка предупреждает о возрождении ИГ в Ираке // Русская служба Би-би-си, 23 декабря 2019
  8. У посольства США в Ираке упал снаряд — Lenta.ru, 30 октября 2019
  9. Автомобиль подорвали в толпе протестующих в Ираке, много жертв — Свободная пресса, 16 ноября 2019
  10. Шесть человек погибли в результате трёх взрывов в Багдаде // RT, 26 ноября 2019
  11. Взрывы в иракском Киркуке: пострадали 16 человек // Радио Sputnik, 30 ноября 2019
  12. Источник: две ракеты упали у аэропорта Багдада //RT, 9 декабря 2019
  13. В Багдаде из-за ракетного обстрела базы пострадали шестеро военных // РИА Новости, 9 декабря 2019
  14. В Багдаде в результате взрывов пострадали 13 человек, сообщил источник
  15. Иран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все детали
  16. Иранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек - Наша ніва, 8 января 2020
  17. Па ваеннай базе ЗША ў Іраку нанеслі ракетны ўдарБелтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2020
  18. Госдеп потребовал от Ирака наказать виновных в атаке на авиабазу Балад // Взгляд, 13 января 2020
  19. В результате обстрела “зеленой зоны” Багдада пострадавших нет // Вести.ру, 21 января 2020
  20. Иракская разведка заявила об аресте лидера “Исламского государства”(руск.) . svoboda.org. Радио “Свобода” (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
  21. Naar, Ismaeel. Iraq arrests ISIS leader Abdulnasser al-Qirdash said to be al-Baghdadi’s successor(англ.) . english.alarabiya.net. Аль-Арабия (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
  22. ArLuther Lee. Suspected Islamic State terrorist leader arrested in Iraq, reports say(нявызн.) . ajc. Праверана 3 лістапада 2020.
  23. ISIS Attacks Surge in Iraq Amid Debate on U.S. Troop Levels (нявызн.) (10 чэрвеня 2020).
  24. СМИ: Автоколонна базы снабжения США атакована на юге Ирака // Russia Today, 12 июня 2020
  25. Пост Пра стварэнне групоўкі з пабліка Anti Daesh у ВК
  26. Сегодня в Ираке произведены нападения на четыре транспортные колонны // Iranian Military Portal (сообщество в ВК), 26 декабря 2020
  27. В центре Багдада произошел двойной теракт // Lenta.ru, 21 ноября 2021
  28. Террористы вернулись в Багдад // Газета “Коммерсантъ” №11/П от 25.01.2021, стр. 6
  29. При ракетном обстреле в Эрбиле погиб один человек // ТАСС, 16 февраля 2021
  30. Иранский сайт: удар по американцам в Ираке был ответом на атаку на востоке Сирии Newsru.co.il, 3 марта 2021
  31. В Ираке заявили о ликвидации пяти боевиков ИГ
  32. «Исламское государство» призналось в нападении на иракских курдских ополченцев
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 2017 года
Катэгорыя·Канфлікты 2018 года
Катэгорыя·Войны Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Контртэрарыстычныя аперацыі
Катэгорыя·Канфлікты 2020 года
Катэгорыя·Канфлікты 2019 года